https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ПДВ з продажу нерэзідэнтамі мабільных дадаткаў і анлайн-фільмаў плануецца спаганяць з 2018 года


Падатак на дабаўленую вартасць з абаротаў па рэалізацыі электронных паслуг плануецца пачаць спаганяць з 2018 года.
Аб гэтым 13 верасня паведаміў намеснік міністра фінансаў Юрый Селіверстаў на пасяджэнні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы.

З улікам прапаноў Міністэрства па падатках і зборах прапануецца спаганяць ПДВ з абаротаў па рэалізацыі электронных паслуг, якія аказваюць міжнародныя кампаніі, што знаходзяцца за межамі краіны. Да гэтых паслуг належаць пастаўка і абнаўленне праграмнага забеспячэння, доступ да баз даных, доступ да фільмаў, музыкі і г.д. Такі парадак ужо дзейнічае ў Еўрапейскім саюзе з 2015 года, у Расіі ён будзе прымяняцца з 2017-га.

"Мы прапануем увесці яго ў Беларусі з 2018 года, але ў Падатковым кодэксе гэта абгаварыць ужо сёння, каб усе ведалі правілы гульні і працавалі па іх", - адзначыў Юрый Селіверстаў.

Паводле інфармацыі намесніка старшыні Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Уладзіслава Шчэпава, у 2017 годзе глабальных змяненняў у падатковай палітыцы не плануецца.

Індэксацыя падатковых ставак для прадпрымальнікаў будзе на ўзроўні інфляцыі. Стаўку падатку на зямлю плануецца адвязаць ад валюты. Стаўкі акцызаў могуць пераглядацца з улікам эфектыўнасці вытворчасці і знешнеэканамічнай кан`юнктуры. Пры гэтым на пасяджэнні камісіі адзначана, што росту рознічных цэн на бензін у наступным годзе не плануецца.

13 верасня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.09.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:564
 
Ключевые слова:
Налог на добавленную стоимость Финансы Электронные услуги Интернет-торговля
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме