https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі паведаміў пра павелічэнне ЗВР у лютым на 84,2 млн. долараў ЗША


Аб гэтым паведаміла прэс-служба Нацбанка.
Па выніках лютага 2016 года золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ павялічыліся на 84,2 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 сакавіка склалі 4 млрд. 111 млн. долараў, 

У нацыянальным вызначэнні аб`ём ЗВР вырас на 99,5 млн. долараў ЗША да 4 млрд. 375,2 млн. долараў ЗША ў эквіваленце.

"Падтрыманню золатавалютных рэзерваў спрыяла паступленне сродкаў ад продажу Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, павелічэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты", — адзначаецца ў паведамленні.

Адмоўны ўплыў на аб`ём ЗВР мела "пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме".

Па выніках студзеня 2016 года ЗВР па методыцы МВФ скараціліся на 149 млн. долараў, у нацыянальным вызначэнні — на 192 млн. долараў.

БелаПАН
Мінск, 5 сакавіка 2016
 
Дата публикации:05.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:529
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме