https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выраслі стаўкі акцызаў на паліва і тытунёвую прадукцыю


У Беларусі павялічаны стаўкі акцызаў на тытунёвыя вырабы, а таксама аўтамабільны бензін і дызельнае паліва.
Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта ад 9 сакавіка 2016 года № 92, які апублікаваны сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, акцызы на тытунь выраслі ў першым паўгоддзі на 50% у параўнанні з раней устаноўленымі, у тым ліку на цыгарэты самай таннай цэнавай групы — на 13%, самай дарагой — на 37%.

Акрамя гэтага, указам прадугледжана павышэнне акцызаў на бензін і дызельнае паліва на 50%.

Новыя стаўкі акцызаў на бензін і дызпаліва набываюць моц праз пяць дзён пасля апублікавання ўказа, на тытунёвую прадукцыю — пасля афіцыйнага апублікавання дакумента.

Як паведамлялася раней, павышэнне акцызаў — адна з комплексу мер па карэкціроўцы бюджэту зыходзячы з бягучых эканамічных рэалій. Пры падрыхтоўцы бюджэту Беларусі на 2016 год была закладзена цана нафты ў 50 долараў за барэль, а дакумент разлічваўся зыходзячы з сярэднегадавога курсу долара 18.700 рублёў.

22 лютага на нарадзе аб падатковай і акцызнай палітыцы ў 2016 годзе Аляксандр Лукашэнка падтрымаў прапановы ўрада аб павышэнні акцызаў на паліва і тытунёвыя вырабы прэміум-класа.

Пры гэтым павышэнне акцызаў на аўтамабільнае паліва мяркуецца без росту рознічных цэн, а нафтаперапрацоўчым заводам прапануюць за гэта кампенсацыю. Лукашэнка адзначыў, што не супраць павышэння акцызаў на паліва, але паставіў умову, каб гэта не тычылася насельніцтва.

Ён таксама падтрымаў прапанову аб павышэнні акцызаў на тытунёвыя вырабы прэміум-класа. Лукашэнка заявіў, што падаражанне цыгарэт у сувязі з гэтым будзе нязначным, а грошы, якія паступяць у бюджэт, "пойдуць на развіццё аховы здароўя, спорту, падтрымку дзяцінства".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2016
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:793
 
Ключевые слова:
Акцизы Табак Дизельное топливо Бензин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме