https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі папярэджвае аб недапушчальнасці памылак у падліку тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 14 сакавіка на нарадзе па пытаннях аплаты ЖКП, што аказваюцца насельніцтву.
"Хачу публічна папярэдзіць тых спецыялістаў, якія лічылі. Не дай бог, вы няўважліва да гэтага майго даручэння паставіліся і потым выявіцца, што вы прапанавалі мне нерэальныя цэны на зацвярджэнне. Вось тады ўжо даравання не будзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Хацеў бы пачуць, як выканана даручэнне па пакаранні тых, хто займаўся прыпіскамі, хто хімічыў на гэтым, хто крыўдзіў людзей і хто краў грошы з бюджэту такім чынам. Я даручаў узбудзіць крымінальныя справы і пакараць", - адзначыў Прэзідэнт.

"У краіне недатыкальных няма, кожны павінен адказваць за сваё", - дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт адзначыў, што ў будучым будзе таксама разгледжана фарміраванне цэн на паслугі па электраэнергіі.

"Вельмі ўжо шыкарна энергетыкі сябе паводзяць, жывуць, а ўсё гэта ідзе ў затраты, а потым кладзецца на прамысловасць і на людзей", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

14 сакавіка 2016, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.03.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:622
 
Ключевые слова:
Жилищно-коммунальное хозяйство Тарифы Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме