https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сістэма кіравання дзяржфінансамі Беларусі будзе рэфармавана з улікам сацыяльна-арыентаванай палітыкі


Аб гэтым паведаміў 24 лютага першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч перад пасяджэннем бюджэтнага супольніцтва PEMPAL, арганізаваным Мінфінам і Сусветным банкам.
"Бюджэт - гэта адлюстраванне той палітыкі дзяржавы, якая рэалізуецца ў сацыяльнай сферы і эканамічнай сістэме. Каб дзяржава забяспечвала больш высокую якасць жыцця, бюджэт павінен працаваць найбольш эфектыўна. Таму рэформа сістэмы кіравання фінансамі праводзіцца ў поўнай адпаведнасці з тымі арыенцірамі дзяржаўнай палітыкі, якія ўстаноўлены ў краіне", - адзначыў Максім Ермаловіч.

Разам з тым прынцып "жыць па сродках" таксама будзе адлюстраваны ў бюджэтным планаванні. Першы намеснік міністра звярнуў увагу, што бюджэтныя правілы ўстанаўліваюцца на доўгатэрміновы перыяд і Беларусь не выключэнне. Пры гэтым правілы павінны ўлічваць магчымыя ў перспектыве змяненні ў розных галінах - ад дэмаграфіі да экалогіі.

24 лютага ў Мінску праходзіць штогадовае пленарнае пасяджэнне бюджэтнага супольніцтва PEMPAL (Public Expenditure Management Peer Assisted Learning - супольніцтва па ўзаемным вывучэнні і абмене вопытам у кіраванні дзяржаўнымі фінансамі).

Тэма пасяджэння - "Выкарыстанне бюджэтных правіл для забеспячэння рэзультатыўнасці і ўстойлівасці бюджэту". У мерапрыемстве ўдзельнічаюць прадстаўнікі 20 краін і эксперты міжнародных арганізацый - Сусветнага банка, МВФ і Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.

24 лютага 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.02.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:641
 
Ключевые слова:
Бюджет Соцзащита в Беларуси МВФ Финансы Реформы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме