https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня склалі $4 млрд 175,8 млн


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка Беларусі.
Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду па выніках 2015 года скараціліся на $883,3 млн і, паводле папярэдніх даных, на 1 студзеня 2016 года склалі $4 млрд 175,8 млн.

У нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў па выніках 2015 года скараціўся на $1 248,4 млн і на 1 студзеня склаўся на ўзроўні $4 млрд 467,6 млн. Асноўнымі прычынамі зніжэння аб`ёму золатавалютных рэзерваў па выніках года сталі пагашэнне ўрадам і Нацбанкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў памеры $6 млрд, змяншэнне рыначнага кошту золата, што ўваходзіць у склад міжнародных рэзервовых актываў, на $0,2 млрд, а таксама іншыя фактары.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі рэфінансаванне валютных абавязацельстваў Міністэрствам фінансаў і Нацыянальным банкам шляхам выпуску валютных аблігацый і прыцягнення крэдытных рэсурсаў у агульным аб`ёме амаль $3,8 млрд, паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты ў памеры $1,4 млрд, іншыя фактары.

Акрамя таго, падтрыманню міжнародных рэзервовых актываў садзейнічала чыстая купля Нацыянальным банкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" ў суме $230 млн, што сфарміравалася ў выніку перавышэння прапанавання валюты над попытам на яе на ўнутраным валютным рынку.

Па выніках снежня ЗВР у адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду скараціліся на $408,2 млн, у нацыянальным вызначэнні аб`ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на $444 млн. Зніжэнне аб`ёму золатавалютных рэзерваў у снежні 2015 года было абумоўлена пагашэннем урадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб`ёме. Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў садзейнічалі паступленне сродкаў ад продажу Нацбанкам і Міністэрствам фінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, паступленні ад спагнання экспартных пошлін на нафтапрадукты, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа".

У 2016 годзе для падтрымання золатавалютных рэзерваў урадам і Нацыянальным банкам будзе праводзіцца збалансаваная макраэканамічная палітыка, якая будзе фарміраваць умовы для ўстойлівага перавышэння прапанавання валюты на ўнутраным валютным рынку над попытам на яе. Таксама ў бягучым годзе частка валютных абавязацельстваў урада і Нацыянальнага банка будзе рэфінансавана з выкарыстаннем механізмаў прыцягнення фінансавых рэсурсаў, распаўсюджаных у міжнароднай практыцы.

6 студзеня 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.01.2016
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:685
 
Ключевые слова:
Золотовалютные резервы Нацбанк Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме