https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Партнёрскія адносіны гарадоў Беларусі і Расіі з`яўляюцца важным фактарам умацавання Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза


Аб гэтым гаворыцца ў прывітальным звароце Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з нагоды адкрыцця восьмай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Беларусі і Расіі.
"Сімвалічна, што ў год 70-годдзя Вялікай Перамогі сустрэча праходзіць у Падольску, які адыграў важную ролю ў гераічнай абароне Масквы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а сёння з`яўляецца адным з вялікіх прамысловых цэнтраў Маскоўскай вобласці, які падтрымлівае пабрацімскія сувязі з многімі замежнымі гарадамі", - гаворыцца ў прывітальным пасланні.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў важнасць таго, што партнёрскія адносіны звязваюць дзясяткі гарадоў Беларусі і Расіі.

"Наладжанае паміж імі цеснае, плённае ўзаемадзеянне на розных напрамках садзейнічае сацыяльна-эканамічнаму развіццю нашых дзяржаў, з`яўляецца важным фактарам умацавання Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза, - адзначыў ён. - На парадку дня ў вас - актуальныя пытанні, звязаныя з распрацоўкай і рэалізацыяй сумесных эканамічных, інвестыцыйных і інфраструктурных праектаў, праграм супрацоўніцтва ў галіне культуры, аховы здароўя, спорту, а таксама з забеспячэннем эфектыўнага абмену вопытам паміж муніцыпальнымі ўладамі, навуковымі цэнтрамі і навучальнымі ўстановамі, грамадскімі арганізацыямі і прадпрымальніцкімі аб`яднаннямі".

Прэзідэнт Расіі выказаў упэўненасць, што сустрэча паслужыць далейшаму ўмацаванню ўсяго комплексу ўзаемавыгадных сувязей паміж расійскімі і беларускімі гарадамі на карысць брацкіх народаў дзвюх краін.

"Карыстаючыся выпадкам, хацеў бы таксама ад душы павіншаваць прадстаўнікоў Беларускай грамадскай арганізацыі "Пародненыя гарады", якая нядаўна адзначыла сваё 20-годдзе. Жадаю ўдзельнікам гэтай сустрэчы гарадоў-пабрацімаў Расіі і Беларусі паспяховай работы і ўсяго самага добрага", - падкрэсліў Уладзімір Пуцін. Прывітанне расійскага лідара на сустрэчы ў Падольску зачытала намеснік старшыні ўрада Маскоўскай вобласці Эльміра Хаймурзіна.

27 лістапада 2015, Падольск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:27.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:663
 
Ключевые слова:
Города-побратимы Беларусь-Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме