https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь уваходзіць у пяцёрку лідараў па даступнасці электраэнергіі ў Еўропе


Аб гэтым сведчаць даныя штогадовага рэйтынгу еўрапейскіх краін па ўзроўні цэн на электраэнергію для насельніцтва, падрыхтаванага экспертамі агенцтва «РІА Рэйтынг».
Згодна з данымі даследавання, у пяцёрцы лідараў краін з самай даступнай электраэнергіяй — Украіна (1,3 расійскага рубля за кВт/гадз), Казахстан (2,2 расійскага рубля за кВт/гадз), Расія (2,9 расійскага рубля за кВт/гадз), Беларусь (3,2 расійскага рубля за кВт/гадз), Сербія (4 расійскія рублі за кВт/гадз).

Самая дарагая электраэнергія для насельніцтва па стане на сярэдзіну лістапада 2015 года ў Даніі (21,4 расійскага рубля за кВт/гадз), Германіі (20,5 расійскага рубля за кВт/гадз) і Італіі (17,1 расійскага рубля за кВт/гадз).

Найбольшы прырост тарыфаў на электраэнергію для насельніцтва ў Еўропе ў нацыянальных валютах за апошні год назіраўся ў лідара рэйтынгу Украіны (на 48 працэнтаў), у Малдове (на 34 працэнты) і Ліхтэнштэйне (на 20 працэнтаў). Самае вялікае зніжэнне кошту электраэнергіі адбылося ў Албаніі (на 30 працэнтаў), на Мальце і Кіпры — на 15 працэнтаў.

«РІА Рэйтынг» — гэта ўніверсальнае рэйтынгавае агенцтва медыягрупы МІА «Расія сёння», якое спецыялізуецца на ацэнцы стану кампаній, рэгіёнаў, банкаў, галін і крэдытных рызык.

Асноўнымі напрамкамі дзейнасці агенцтва з’яўляюцца прысваенне крэдытных рэйтынгаў і рэйтынгаў надзейнасці банкам, прадпрыемствам, рэгіёнам, муніцыпальным утварэнням, страхавым кампаніям, каштоўным паперам, іншым эканамічным аб’ектам, а таксама эканамічныя даследаванні ў фінансавым, карпаратыўным і дзяржаўным сектарах.

Звязда, 21 лістапада 2015
 
Дата публикации:21.11.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:461
 
Ключевые слова:
Статистика Энергетика Электроэнергия Тариф
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме