https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Санкцыйнае" харчаванне, якое ўвозіцца ў Расію, будзе знішчацца


Гэта прадугледжвае ўказ прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна ад 29 ліпеня. Цяпер харчовыя тавары вяртаюцца адпраўніку.
"Увезеныя на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі сельскагаспадарчая прадукцыя, сыравіна і харчаванне, краінай паходжання якіх з`яўляецца дзяржава, якая прыняла рашэнне аб ўвядзенні эканамічных санкцый у дачыненні да расійскіх юрыдычных і (або) фізічных асоб або далучылася да такога рашэння, і якія забаронены да ўвозу на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі (далей — тавары), падлягаюць знішчэнню з 6 жніўня 2015 года", — гаворыцца ў дакуменце, які апублікавала прэс-служба Крамля.

Ураду Расіі даручана "неадкладна ўстанавіць парадак знішчэння тавараў".

Указ не прымяняецца ў дачыненні да тавараў, "якія ўвезены фізічнымі асобамі для асабістага карыстання або змешчаны пад мытную працэдуру мытнага транзіту і перавозяцца ў трэція краіны, пры ўмове сапраўднасці ветэрынарных і фітасанітарных суправаджальных дакументаў, адпаведнасці іх грузу, а таксама наяўнасці ў дзяржаўных кантралюючых органаў дастатковых падстаў меркаваць, што дастаўка тавараў будзе завершана ў месцы, размешчаным за межамі тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, у адпаведнасці з умовамі змяшчэння тавараў пад мытную працэдуру мытнага транзіту".

Рассельгаснагляд неаднаразова паведамляў аб спробах увозу праз беларускую мяжу той ці іншай сельгаспрадукцыі, якая падпадае пад санкцыі, што былі ўведзены 6 жніўня 2014 года ўказам прэзідэнта РФ № 560 "Аб прымяненні асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах арганізацыі бяспекі Расійскай Федэрацыі" і працягнуты 24 чэрвеня 2015 года ўказам № 320 "Аб працягу дзеяння асобных спецыяльных эканамічных мер у мэтах арганізацыі бяспекі Расійскай Федэрацыі".

Дакументы былі прыняты ў адказ на санкцыі Захаду, які абвінавачвае Крэмль у анексіі Крыма і ўзброеным умяшанні ў сітуацыю на Данбасе.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 ліпеня 2015
 
Дата публикации:29.07.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:870
 
Ключевые слова:
Санкции Россия-Евросоюз Таможенный контроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме