https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі патрабуе выпрацаваць на кожным прадпрыемстве гібкія меры рэагавання на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 19 чэрвеня на нарадзе аб актуальных пытаннях развіцця вялікіх машынабудаўнічых прадпрыемстваў.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на сённяшняй нарадзе ў працяг учарашняй размовы аб шляхах паляпшэння сітуацыі ў дрэваапрацоўцы трэба абмеркаваць аналагічнае пытанне і найбольш вострыя праблемы, што стаяць перад вялікімі прамысловымі прадпрыемствамі. На яго думку, развіццё беларускай прамысловасці ў мінулым годзе адбывалася ў складаных знешнеэканамічных умовах. На жаль, негатыўныя тэндэнцыі захоўваюцца. Усё гэта выклікае скарачэнне экспарту і вытворчасці, адбіваецца на фінансава-эканамічным стане прадпрыемстваў.

"На першы план выходзяць пытанні якасці і сабекошту прадукцыі, эфектыўнасці кіравання, вытворчасці і дыверсіфікацыі продажаў, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. - Мы не раз абмяркоўвалі гэту праблему, і было прынята прынцыповае рашэнне аб тым, што можа зрабіць дзяржава. Мы павінны сумленна і адкрыта сказаць: мы робім гэта або па нейкіх прычынах рабіць не будзем. На сённяшні дзень, як я разумею, урад выпрацаваў меры падтрымкі".

Прэзідэнт таксама запатрабаваў: "На кожным прадпрыемстве павінны быць выпрацаваны гібкія меры ўласнага рэагавання на ўзнікаючыя выклікі і пагрозы. Мы таксама аб гэтым дамовіліся". Ён нагадаў, што ў 2013 годзе даручаў вышэйшым службовым асобам курыраваць прадпрыемствы, якія маюць складанасці з рэалізацыяй прадукцыі. "Зыходзячы з дасягнутых вынікаў відаць, што гэты механізм у цяперашніх умовах працуе слаба. Але, тым не менш, галоўны на прадпрыемстве - дырэктар, з яго асноўнае спагнанне", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.

На нарадзе перад тым, як заслухаць прапановы ўрада па развіцці прамысловасці і паляпшэнні сітуацыі ў ёй, Прэзідэнт запатрабаваў інфармацыю аб рэальнай сітуацыі ад міністра прамысловасці і віцэ-прэм`ера, які адказвае за гэту сферу. Затым прэм`ер-міністр праінфармуе аб мерах, што прымаюцца ўрадам па фінансавым аздараўленні праблемных прадпрыемстваў. "Мяне цікавіць дынаміка, тэндэнцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт запатрабаваў дакладна вызначыць, што ў першую чаргу неабходна зрабіць па развіцці гэтых прадпрыемстваў, а таксама выпрацаваць сістэмныя падыходы да вырашэння пастаўленых задач.


19 чэрвеня 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.06.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1554
 
Ключевые слова:
Машиностроение Финансы Деревообработка Проблемные предприятия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме