https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ствараюцца больш спрыяльныя ўмовы для інвесціравання ў аб`екты аднаўляльнай энергетыкі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У мэтах стварэння больш спрыяльных умоў для інвесціравання ў будаўніцтва аб`ектаў аднаўляльнай энергетыкі і прадастаўлення гарантый дзяржавы па абароне інвестыцый у такія аб`екты Прэзідэнт Беларусі 18 мая падпісаў указ нумар 209 "Аб выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі". 

Указам прадугледжваецца замацаваць нязменнымі павышаючыя каэфіцыенты, якія прымяняюцца пры вызначэнні тарыфаў на электрычную энергію, што вырабляецца ўстаноўкамі па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі, на працягу 10 гадоў з даты ўводу ўстановак у эксплуатацыю. 

Дакумент прадугледжвае таксама дыферэнцыраванне павышаючых каэфіцыентаў не толькі ў залежнасці ад віду аднаўляльных крыніц энергіі, але і ад іншых параметраў установак (электрычная магутнасць, тэрмін службы абсталявання на дату ўводу ўстановак у эксплуатацыю і інш.).

Ураду прадастаўлена права на ўстанаўленне і размеркаванне квот на будаўніцтва ўстановак па відах (энергія сонца, ветру, вады, біягаз) для вызначэння эканамічна апраўданых аб`ёмаў іх будаўніцтва, выключэння празмернага развіцця па асобных напрамках, забеспячэння выбару найлепшых тэхнічных прапаноў і найбольш эканамічна дасканалых установак.

18 мая 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.05.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:958
 
Ключевые слова:
Энергетика Возобновляемые источники энергии Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме