https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аляксандр Лукашэнка ставіць задачу забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і захавання збалансаванага развіцця эканомікі


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Беларусі  арыентуе ўрад і Нацбанк на захаванне станоўчых тэндэнцый, якія намеціліся ў першым квартале 2015 года ў эканоміцы. Такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 31 сакавіка, прымаючы з дакладам прэм`ер-міністра Андрэя Кабякова і старшыню праўлення Нацыянальнага банка Паўла Калаура, 

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў першым квартале намецілася нейкая раўнавага ў эканамічнай сітуацыі і фінансах. Прэзідэнт прапанаваў абмеркаваць праблемныя пытанні, якія могуць узнікнуць у будучым і да якіх трэба быць гатовымі.

"Першы квартал закончыўся. Давайце ўсё ж такі пагаворым, як будзем жыць далей і як усё ж такі выйсці на тое, каб, як я ўжо гаварыў пры назначэнні новага складу ўрада, не рвануць наперад у гэтай сітуацыі, але захаваць статус-кво. Ні ў якім разе нельга ўпасці, хоць я і не патрабую, каб вы давалі рост ВУП, яшчэ нейкі прырост. Дай бог, каб нам выйсці на тыя паказчыкі, якія мы з вамі намецілі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнту даложана аб выніках работы эканомікі за першы квартал 2015 года, сітуацыі ў грашова-крэдытнай і валютнай сферы. 

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу далейшага забеспячэння макраэканамічнай стабільнасці і захавання збалансаванага развіцця эканомікі.

31 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:31.03.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:747
 
Ключевые слова:
Макроэкономика ВВП Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме