https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны валютны фонд гатовы выдзеліць Украіне $17,5 млрд


Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Крысцін Лагард аб`явіла аб гатоўнасці прадаставіць Украіне крэдыт у памеры $17,5 млрд.
Праграма супрацоўніцтва паміж МВФ і Украінай разлічана на чатыры гады. Хутка яна будзе перададзена на зацвярджэнне Савета кіраўнікоў Фонду, паведамляе Цэнтр навін ААН.

"Місія МВФ у ходзе работы ў Кіеве дасягнула пагаднення з украінскім урадам па новай праграме эканамічных рэформ, якая будзе падмацавана пашыраным крэдытаваннем у памеры $17,5 млрд або 15,5 млрд еўра ад МВФ, а таксама дадатковымі рэсурсамі з боку міжнароднай супольнасці", - заявіла Крысцін Лагард.

Яна падкрэсліла, што мае намер прапанаваць новую праграму супрацоўніцтва па Украіне на зацвярджэнне Савета кіраўнікоў МВФ. У МВФ настойліва рэкамендуюць Украіне ажыццяўляць глыбокія эканамічныя рэформы і дабівацца павышэння стандартаў жыцця насельніцтва краіны.

"Гэта амбіцыйная праграма. І яна не пазбаўлена рызыкі. Але гэта таксама рэалістычная праграма, і яе эфектыўнае ажыццяўленне, пасля разгляду і зацвярджэння Саветам кіраўнікоў, можа стаць паваротным момантам для Украіны", - Крысцін Лагард.

12 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.02.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:761
 
Ключевые слова:
МВФ Кредиты Финансы Украина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме