https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія банкі будуць прадаваць у абменніках усю купленую на біржы валюту


У абменніках будзе прадавацца ўся купленая на біржы валюта, паведамілі ў камбанках, спасылаючыся на пастанову праўлення Нацбанка ад 26 студзеня 2015 года нумар 29.
Згодна з гэтай пастановай, банкі павінны ў поўным аб`ёме прадаваць замежную валюту, купленую за кошт уласных сродкаў на таргах адкрытага акцыянернага таварыства "Беларуская валютна-фондавая біржа", а таксама ў фізічных асоб.

Як паведамлялася, каменціруючы сітуацыю з недахопам валюты ў абменніках, у Нацбанку адзначалі, што задавальненне любой цаной ажыятажнага попыту насельніцтва неапраўдана. Таму банкі ў перыяд высокіх спекуляцыйных чаканняў прадавалі валюту ў межах яе куплі. Па меры адаптацыі банкаў да ўмоў новага механізма курсаўтварэння і замацавання дадатных тэндэнцый на валютным і дэпазітным рынках гэтыя пытанні будуць зняты, гарантаваў рэгулятар.

Цяпер прапанаванне валюты банкамі на наяўным сегменце рынку павялічваецца. Адпаведна паляпшаецца сітуацыя з валютай у абменніках.

28 студзеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.01.2015
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:949
 
Ключевые слова:
Обмен валют
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме