https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадстаўнікі 26 кампаній і шматпрофільных карпарацый са Шры-Ланкі прымуць удзел у бізнес-форуме і кантактна-кааперацыйнай біржы, якія адбудуцца сёння ў Мінску


Аб гэтым паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце.
Кампаніі Шры-Ланкі зацікаўлены ва ўстанаўленні дзелавых кантактаў з беларускімі прадпрыемствамі і арганізацыямі, якія працуюць у наступных напрамках: аўтамабілебудаванне і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі; энергетыка; юрыдычныя, страхавыя і банкаўскія паслугі; турыстычны і гасцінічны бізнес; лагістыка; рэалізацыя чаю, спецый, прыпраў, фруктаў і агародніны, морапрадуктаў; вытворчасць і рэалізацыя тавараў з гумы і каўчуку; рэалізацыя прадукцыі на аснове какосавага валакна; вытворчасць абутку са скуры, вырабаў з тэктылю.

Чакаецца, што ў бізнес-форуме прымуць удзел прэзідэнт Шры-Ланкі Махінда Раджапакса, прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, а таксама міністр эканомікі Мікалай Снапкоў.

Бізнес-форум і кантактна-кааперацыйная біржа паміж прадстаўнікамі бізнес-колаў дзвюх краін праводзяцца ў рамках візіту прэзідэнта Шры-Ланкі ў Беларусь.

26 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.08.2013
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1415
 
Ключевые слова:
Бизнес-форум Беларусь-Шри-Ланка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме