Крыптавалюта "петра" (El Petro) цяпер знаходзіцца ў афіцыйным абарачэнні ў краіне. За адзін "петра" даецца каля $60 - такі пачатковы кошт крыптавалюты, які супадае з цаной бараля венесуэльскай нафты.
Раней улады заяўлялі аб намеры рэалізаваць на папярэдніх таргах 38,4 млн "петра". Нікалас Мадура даручыў адвесці для забеспячэння венесуэльскай крыптавалюты 5 млрд бараляў нафты радовішча Аякуча.
Таму эксперты называюць "петра" адзінай у свеце крыптавалютай з рэальным забеспячэннем.
Запуск уласнай крыптавалюты Венесуэла анансавала ў канцы 2017 года. Адзначалася, што гэта дапаможа прыцягнуць замежны капітал пераадолець крызісныя з`явы ў краіне.
За "петра" ў краіне можна будзе купляць тавары або паслугі, крыптавалюту плануюць прымаць і ў падатковай інспекцыі.
20 лютага 2018, Мінск
БЕЛТА