"Сельскагаспадарчая вытворчасць ужо даўно выйшла за межы яе разгляду выключна як часткі эканомікі. Харчаванне — гэта палітыка, і ўнутраная, і знешняя. Таму стаўка на развіты аграрны сектар як на адзін з прыярытэтаў развіцця краіны яшчэ на світанку нашай незалежнасці была слушнай. Цяпер ужо ніхто з гэтым не спрачаецца. Ад стану спраў у аграпрамысловым комплексе шмат у чым залежаць дабрабыт і сацыяльна-палітычная стабільнасць у краіне", — цытуе кіраўніка дзяржавы прэс-служба прэзідэнта.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь паўнавартасна забяспечвае ўласную харчовую бяспеку, што з`яўляецца найважнейшым фактарам незалежнасці. "Уявіце, калі б у нас не было прадуктаў харчавання і адзення — самых неабходных для народа, якая б была ў нас незалежнасць, і дзе б мы сёння былі", — сказаў ён.
Беларускі кіраўнік канстатаваў, што па вытворчасці і спажыванні большасці відаў сельгаспрадукцыі на душу насельніцтва Беларусь істотна пераўзыходзіць іншыя краіны СНД. Валютная выручка ад рэалізацыі айчынных прадуктаў харчавання за 2017 год склала каля 5 млрд долараў. "Аднак задача па дасягненні паказчыка ў 7 млрд долараў не знятая", — падкрэсліў афіцыйны лідар.
Лукашэнка адзначыў, што летась атрыманы добры ўраджай збожжа, рапсу, цукровых буракоў, сфарміраваная нядрэнная сыравінная база. У цэлым за 2017 год дасягнуты прырост у параўнанні з папярэднім па асноўных паказчыках вытворчасці і экспарту сельгаспрадукцыі.
"Але сёння размову трэба весці не пра поспехі аграрыяў, а пра наяўныя праблемныя пытанні, рашэнне якіх дазволіць выйсці на больш высокія рубяжы", — падкрэсліў ён.
"Але сёння размову трэба весці не пра поспехі аграрыяў, а пра наяўныя праблемныя пытанні, рашэнне якіх дазволіць выйсці на больш высокія рубяжы", — падкрэсліў ён.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць выканання тэхналагічных працэсаў у сельскай гаспадарцы для атрымання добрых эканамічных вынікаў. "Кажаце, што патрэбна дыктатура тэхналогій? Яна будзе. У форме заканадаўчага акту. І такі заканадаўчы акт ўраду трэба падрыхтаваць. І адказнасць за рэалізацыю кожнага яго палажэння", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
"Калі вы скажаце, што гэта не рынкава, я вам скажу: ой як рынкава! Таму што дзяржава адказвае за ўрадлівасць зямлі, перш за ўсё ў сельскай гаспадарцы. У сельскай гаспадарцы галоўная задача дзяржавы і ўсіх вас — урадлівасць зямлі", — сказаў прэзідэнт.

Лукашэнка звярнуў увагу на пытанні вытворчасці, у прыватнасці на спецыялізацыю рэгіёнаў і сельгасарганізацый. "У шэрагу рэгіёнаў яшчэ не забяспечваецца пасеў плошчаў у адпаведнасці з навукова абгрунтаванай структурай, — канстатаваў ён. — І наогул пытанні севазвароту — гэта, на жаль, забытая тэма".
Паводле яго слоў, адзначаецца памяншэнне аб`ёмаў унясення мінеральных угнаенняў, правядзення ахоўных мерапрыемстваў на пасевах, што ў канчатковым выніку не дазваляе атрымаць запланаваны ўраджай і цягне за сабой недахоп кармоў для жывёлагадоўлі, зніжэнне ўрадлівасці глеб і іншыя негатыўныя з`явы.
"У кожнай вобласці павінна быць свая структура пасеваў. Але догляд пасеваў універсальны. Раз дзесьці немэтазгодна вырошчваць вялікія аб`ёмы збожжавых — значыць, асноўныя намаганні варта накіраваць на канюшыну, іншыя травы, каб забяспечыць кармамі жывёлагадоўлю. Гэтая галіна для нас галоўная. І наогул жывёлагадоўля — найважнейшая сфера для сельскай гаспадаркі", — падкрэсліў Лукашэнка.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 красавіка 2018
Мінск, 3 красавіка 2018