https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская атамная станцыя можа стаць агульным здабыткам краін рэгіёна


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8-га лютага на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам.
"Гэта станцыя беларуская. Мы ідзём да глабалізацыі, межы ўсё больш сціраюцца. Настане час, калі гэта будзе здабытак агульны - Беларусі і Латвіі", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падзякаваў латвійскаму боку за тое, што ён не крытыкуе Беларусь за будаўніцтва ўласнай атамнай станцыі. На думку Прэзідэнта, яна прынясе карысць не толькі цяперашняму, але і будучым пакаленням.



Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сваю АЭС таксама хоча ўзвесці Польшча, аднак супраць гэтага ніхто не выступае.

"Мы станцыю ўсё роўна пабудуем. Мы ж яе будуем на прынцыпах міжнароднага права. І я часта кажу: давайце будзем разам думаць, як яе выкарыстоўваць", - прапанаваў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць магчымым прыцягнуць да работы на БелАЭС спецыялістаў з Літвы, якія раней былі задзейнічаны на Ігналінскай атамнай станцыі, аднак страцілі работу пасля закрыцця аб`екта. "Мы гэтага не баімся, хоць гэта вельмі сур`ёзны аб`ект", - канстатаваў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, Беларусь зацікаўлена ў бяспецы сваёй атамнай станцыі больш, чым іншыя дзяржавы.

"Мы нясём за гэта адказнасць. Чамусьці ўсюды будуюць станцыі, і ніхто асабліва не абураецца. І Расія будуе мноства гэтых станцый і блокаў па ўсім свеце. Таму мы яе пабудуем, і нам з гэтага трэба атрымліваць узаемныя выгады", - рэзюмаваў беларускі лідар.

8 лютага 2018, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.02.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:901
 
Ключевые слова:
Латвия Белорусская АЭС Интеграция Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме