"Бардак поўны! Мы платы ў калгасах рамантуем, робім, каб глядзелася. Паглядзіце на гэтыя прадпрыемствы, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — У вас адзін год застаўся. У сярэдзіне 2019 года ўся краіна, перш за ўсё Мінск, павінны быць у ідэальным парадку".
Ён акцэнтаваў увагу на утрыманні тэрыторый вакол вытворчасцяў, усталяванні платоў і падтрыманні іх у належным стане. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы запатрабаваў, каб работы выконваліся "бюджэтна, без траты лішніх сродкаў". "Не трэба гэтых жалезабетонных канструкцый", — сказаў ён.
"Усё трэба прыводзіць у парадак", — дадаў Лукашэнка. Пры гэтым ён звярнуў увагу на некаторыя недабудаваныя аб`екты ў межах Мінска і запатрабаваў "рашучых дзеянняў у гэтым пытанні з боку ўладаў".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 26 студзеня 2018
Мінск, 26 студзеня 2018