Эўрапейскі Зьвяз пагадзіліся ўвесьці больш жорсткія правілы крыптавалюты, каб прадухіліць адмываньне сродкаў і фінансаваньню тэрарызму. Яны будуць тычыцца абменных онлайн-плятформаў для біткойнаў (Bitcoin) і іншых крыптавалютаў.
«Гэтае пагадненьне прынясе больш празрыстасьці, каб палепшыць барацьбу з адмываньнем грошай, а таксама адрэжа грошы для тэрарыстаў», — адзначыла эўракамісар у пытаньнях правасудзьдзя Вера Юрава.
Паведамляецца, што сярод іншага новыя правілы ЭЗ абавязваюць біткойн-плятформы і онлайн-гаманцы крыптавалют ідэнтыфікаваць карыстальнікаў, уводзяць абмежаванае выкарыстаньне prepaid-картак для разьлікаў, дазваляюць сьледчым органам мець больш доступу да інфармацыі, у прыватнасьці да банкаўскіх рэестраў, а таксама даюць «асобам з абгрунтаванай цікавасьцю» доступ да дадзеных што да даверанай уласнасьці.
Крытыкі закідаюць крыптавалюце стварэньня фінансавай бурбалкі, прыхільнікі лічаць яе плацёжным сродкам будучыні.
Радыё Свабода, 16 сьнежня 2017