https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў закон "Аб рэспубліканскім бюджэце на 2018 год"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Падпісаны таксама законы "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь" і "Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2018 год".

Як паведамлялася раней, у якасці асноўных параметраў для разліку праекта бюджэту на 2018 год прыняты кансерватыўны сцэнарый знешніх умоў. Бюджэт зацверджаны па расходах у памеры Br19,751 млрд зыходзячы з прагназуемага аб`ёму даходаў Br20,485 млрд.

Прафіцыт чакаецца ў памеры Br733,88 млн і будзе накіраваны на пагашэнне часткі дзяржаўнага доўгу. У агульным аб`ёме кансалідаванага бюджэту 65 працэнтаў займаюць так званыя першачарговыя расходы - на выплату зарплаты і трансфертаў насельніцтву, абслугоўванне дзярждоўгу, набыццё лякарстваў, прадуктаў харчавання, аплату камунальных паслуг і міжбюджэтныя трансферты.

Трэць кансалідаванага бюджэту складаюць расходы на заработную плату ў суме Br10,6 млрд. У 2018 годзе плануецца істотна павялічыць бюджэтныя асігнаванні на адукацыю, ахову здароўя, а таксама на павышэнне зарплат. Так, на адукацыю будзе выдзелена на 9,6 працэнта больш, чым у бягучым годзе, на ахову здароўя - на 3,5 працэнта.

У цэлым з кансалідаванага бюджэту на гэтыя галіны прадугледжваецца адпаведна Br5,6 млрд і Br4,8 млрд. Фонд аплаты працы з налічэннямі ў 2018 годзе ў цэлым па кансалідаваным бюджэце ў параўнанні з бягучым годам павялічыцца на Br1,2 млрд.

Падатковая нагрузка ў 2018 годзе складзе не больш за 25,5 працэнта да ВУП і не перасягне прадугледжанага ў праграмных дакументах сацыяльна-эканамічнага развіцця на пяцігодку ўзроўню 26 працэнтаў да ВУП.

Агульная сума даходаў пазабюджэтнага фонду сацабароны насельніцтва на 2018 год запланавана ў памеры Br13,58 млрд.

Расходная частка бюджэту фонду разлічана ў суме Br13,393 млрд.

Бюджэт фонду сфарміраваны з перавышэннем даходаў над расходамі ў памеры Br188 млн.

Асноўная сума расходаў бюджэту фонду накіроўваецца на пенсійнае забеспячэнне - 75,86 працэнта, або Br10,159 млрд.

На выплату дапамог па часовай непрацаздольнасці, мацярынстве, сямейных дапамог, дапамог па часовай непрацаздольнасці па доглядзе дзіцяці, дапамог па доглядзе інваліда першай групы або асобы, якая дасягнула 80-гадовага ўзросту, на пахаванне, а таксама аказанне паслуг па іх выплаце будзе накіравана Br3 млрд, або 22,53 працэнта расходаў бюджэту.

Закон "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь" прызначаны забяспечыць аптымізацыю бюджэтнага працэсу.

Рэалізацыя яго палажэнняў дасць магчымасць павысіць адкрытасць для грамадства і сродкаў масавай інфармацыі працэдур разгляду і прыняцця закона аб рэспубліканскім бюджэце і рашэнні мясцовых Саветаў дэпутатаў аб бюджэце на чарговы фінансавы год.

Акрамя таго, яна будзе садзейнічаць стварэнню дакладнай сістэмы па кантролі за паступленнем непадатковых даходаў бюджэту праз заканадаўчае замацаванне інстытута адміністратара даходаў бюджэту.

3 студзеня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.01.2018
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:706
 
Ключевые слова:
Бюджет Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме