Для параўнання: за аналагічны леташні перыяд — 4,7 млрд долараў. Такім чынам, за год прырост склаў 200 млн долараў.
Асноўнымі інвестарамі арганізацый Беларусі былі суб`екты гаспадарання Расійскай Федэрацыі (39,6% усіх інвестыцый), Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі (28,3%), Кіпра (7,4%).
Паступленне прамых замежных інвестыцый склала 4,1 млрд долараў ЗША (у студзені—чэрвені 2016 года — 3,9 млрд), або 83,1% ад усіх замежных інвестыцый, што паступілі.
За студзень—чэрвень 2017 года арганізацыямі Беларусі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 2,6 млрд долараў ЗША (у першым паўгоддзі 2016 года — 2 млрд).
Значныя аб`ёмы інвестыцый арганізацыямі краіны былі накіраваныя суб`ектам гаспадарання Расіі (65,7% усіх накіраваных інвестыцый), Украіны (17,1%), Злучанага Каралеўства (8%).
На долю прамых інвестыцый прыпала 93,7% усіх накіраваных інвестыцый за мяжу (летась — 91,3%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 жніўня 2017
Мінск, 11 жніўня 2017