https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


12 ліпеня перастаюць дзейнічаць эканамічныя санкцыі Канады ў дачыненні да Беларусі


Адпаведнае рашэнне канадскага ўрада было апублікаванае 26 чэрвеня.
У рашэнні канадскага ўрада сказана, што Беларусь выключаецца са спісу краін (акрамя Беларусі ў ім таксама знаходзілася Паўночная Карэя), для экспарту ў якія неабходна атрымліваць дазвол Міністэрства замежных спраў і гандлю Канады.

"Канада здымае эканамічныя санкцыі з Беларусі, паколькі ЗША і Еўрасаюз зрабілі тое ж самае, — пракаментавала рашэнне ўрада канадскае МЗС. — Гэты перагледжаны падыход адлюстроўвае прызнанне Канадай таго, што ўрад Беларусі дамагся прагрэсу ў ключавых галінах, уключаючы вызваленне палітычных зняволеных і правядзенне мірных прэзідэнцкіх выбараў у кастрычніку 2015 года".

У заяве таксама адзначалася, што Канада прызнае канструктыўную ролю Беларусі ў садзейнічанні перамовам па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Пра пачатак працэдуры зняцця санкцый з Беларусі, уведзеных 14 снежня 2006 года ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў краіне, Канада аб`явіла 7 мая 2016-га.

Раней аналагічныя крокі зрабілі ЗША і ЕС. Злучаныя Штаты прынялі рашэнне аб частковым змякчэнні санкцый у дачыненні да Беларусі ў кастрычніку 2015 года, у лютым 2016-га санкцыі часткова адмяніў Еўрасаюз.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2017
 
Дата публикации:12.07.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:1047
 
Ключевые слова:
Канада Санкции Товарооборот Права человека
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме