https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белэнерга" і Уральскі турбінны завод заключылі пагадненні на 1,7 млн долараў


Пра гэта паведаміла прэс-служба "Белэнерга".
ДВА "Белэнерга" і Уральскі турбінны завод заключылі пагадненні на 1,7 млн долараў.

Пагадненні былі дасягнуты паміж АТ "Уральскі турбінны завод" (холдынг "РОТЕК") і арганізацыямі, якія ўваходзяць у склад ДВА: РУП "Белндпіэнергапрам", ААТ "Белэнергарамналадка".

Дакументы падпісаны 12 ліпеня ў Екацярынбургу ў рамках пасяджэння Савета дзелавога супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Свярдлоўскай вобласцю Расіі. У пасяджэнні прыняла ўдзел дэлегацыя Міністэрства энергетыкі Беларусі на чале з намеснікам міністра Міхаілам Міхадзюком. У склад дэлегацыі ўваходзілі намеснік генеральнага дырэктара "Белэнерга" Павел Дрозд, а таксама кіраўнікі шэрагу арганізацый аб`яднання.

На цырымоніі падпісання прысутнічалі намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка і губернатар Свярдлоўскай вобласці Яўген Куйвашаў. Як адзначыў Сямашка, "гісторыя супрацоўніцтва энергетыкаў Беларусі са Свярдлоўскай вобласцю, якая з`яўляецца адным з апорных пунктаў расійскай цяжкай прамысловасці і кузняй расійскай прамысловай моцы, налічвае не адзін дзясятак гадоў".

"На буйных ЦЭЦ Беларусі сёння ўстаноўлена 12 паравых турбін, або 20% ад устаноўленай магутнасці энергасістэмы. "Гісторыя цеснага супрацоўніцтва з Уральскім турбінным заводам працягваецца", — заўважыў віцэ-прэм`ер.

У 2014 годзе паміж ДВА "Белэнерга" і АТ "Уральскі турбінны завод" быў падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве, мэтай якога з`яўляецца садзейнічанне развіццю доўгатэрміновага ўзаемадзеяння ў частцы аказання паслуг па рэканструкцыі і мадэрнізацыі абсталявання, пастаўцы запасных частак, пусканаладцы, гарантыйным і постгарантыйным сэрвісным абслугоўванні абсталявання энергакрыніц беларускага дзяржаб`яднання.

Згодна з падпісаным 12 ліпеня гэтага года дагаворам РУП "Белндпіэнергапрам" выканае праектна-пошукавыя работы па праекце рэканструкцыі Мінскай ЦЭЦ-3. Дагавор аб удзеле Уральскага турбіннага завода ў рэканструкцыі станцыі быў падпісаны ў лютым 2017 года ў Мінску. Для замены магутнасцяў, якія выбываюць, завод выканае поўнакамплектную пастаўку абсталявання, уключаючы турбіну, кацёл, генератар і дапаможнае абсталяванне.

Другі падпісаны дагавор прадугледжвае прыцягненне ААТ "Белэнергарамналадка" да мадэрнізацыі і рамонту цыліндру нізкага ціску турбіны на Гродзенскай ЦЭЦ-2. Уральскі турбінны завод завяршае выраб абсталявання для рэканструкцыі гэтай турбіны. У выніку ўсіх работ будуць значна палепшаны тэхніка-эканамічныя паказчыкі працы агрэгата, а яго магутнасць павялічыцца на 10 МВт, адзначылі ў "Белэнерга".

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2017
 
Дата публикации:13.07.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:834
 
Ключевые слова:
Энергетика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме