У Беларусі будзе сфарміравана сістэма стымулявання продажаў аўтамабіляў Geely на ўнутраным рынку
Праектная магутнасць новага завода "БелДжы" пад Барысавам ацэньваецца ў памеры 60 тыс. аўтамабіляў у год. Тэхналагічна новая вытворчасць можа выйсці на гэтыя аб`ёмы ўжо ў наступным годзе, а ў перспектыве павялічыць іх да 120 тыс. машын у год, растлумачыў прэм`ер-міністр.
У адпаведнасці з бізнес-планам прадпрыемства, 90 працэнтаў выпускаемых аўтамабіляў плануецца экспартаваць, 10 працэнтаў будуць рэалізоўвацца ў Беларусі.
"Што датычыцца ўнутранага рынку, ёсць даручэнне, і ўрад гэтым займаецца, у прыватнасці, міністр прамысловасці з калегамі, - па распрацоўцы праграмы падтрымкі набыцця айчынных аўтамабіляў насельніцтвам Беларусі, - расказаў Андрэй Кабякоў. - Думаю, што такі прадукт мы да канца гэтага года прапануем".
Прэм`ер-міністр таксама падзяліўся ўражаннямі ад нядаўняга наведвання новага завода і аўтамабіля Geely, які ён пратэсціраваў.
"Мне спадабалася, вельмі дастойна", - адзначыў кіраўнік урада.
31 ліпеня 2017, Мінск
БЕЛТА