У студзені цэны выраслі на 0,9%, у лютым — на 0,5%, у сакавіку — на 0,3%, у красавіку — на 0,7%, у маі — на 0,3%.
Цэны на харчовыя тавары ў чэрвені ў параўнанні з маем выраслі ў сярэднім на 1,3% (з пачатку года — на 4,3%). Нехарчовыя тавары патаннелі на 0,1% (з пачатку года падаражэлі на 1%), паслугі — сталі даражэйшымі на 0,7% (5,1%).
Афіцыйны прагноз уладаў прадугледжвае інфляцыю ў 2017 годзе ў межах 9%. За 2016 год інфляцыя склала 10,6% пры прагнозе 12%. За 2015 год гэты паказчык склаў 12% пры аналагічным афіцыйным прагнозе. За апошнія 10 гадоў мінімальны ўзровень інфляцыі назіраўся ў 2006 годзе — 6,6%, максімальны — у 2011-м — 108,7%.
На думку аналітыкаў Еўразійскага банка развіцця, павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі і павышаныя інфляцыйныя чаканні былі асноўнымі крыніцамі інфляцыйнага націску ў Беларусі на пачатку 2017 года.
"Аднак, як паказаў 2016 год, правядзенне збалансаванай грашова-крэдытнай палітыкі пры адсутнасці знешніх шокаў здольна нейтралізаваць такія інфляцыйныя ўсплёскі і ўтрымаць інфляцыйную дынаміку ў рамках мэтавага арыенціра Нацыянальнага банка Беларусі", — лічаць аналітыкі. Яны прагназуюць да снежня 2017 года інфляцыю на ўзроўні 9,3% у дачыненні да снежня папярэдняга года з наступным зніжэннем да 7% у 2018 годзе і да 6% — у 2019-м.

Паводле прагнозу аналітыкаў кампаніі Sberbank CIB — інвестыцыйнага падраздзялення расійскага "Ашчадбанка", сёлета інфляцыя ў Беларусі можа істотна замарудзіцца ў параўнанні з 2016 годам. "У 2017 годзе ўнутранае спажыванне насельніцтва застанецца пад націскам на фоне скарачэння рэальных даходаў, што перашкодзіць росту інфляцыі да двухзначнага ўзроўню. Мы чакаем, што ў гэтым годзе інфляцыя ў Беларусі замарудзіцца менш чым да 7%", — адзначаюць эксперты Sberbank CIB.
Паводле разлікаў урада, інфляцыя на канец года не перавысіць 7%, паведаміў журналістам 26 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў першы намеснік міністра эканомікі Беларусі Дзмітрый Круты.
"Урад разлічвае, што да канца года інфляцыя не перавысіць 7% супраць ранейшых 9%. І гэта мы пакуль асцярожна закладваем, — дадаў ён. — Пяць месяцаў скончылі з інфляцыяй у 2,7%. Гэта гістарычны мінімум, таму наогул чакаем меншы паказчык у 6—6,5%".
Паводле слоў Крутога, на наступны год закладаецца інфляцыя ў 7%. Акрамя таго, да канца 2018 года ўрад разлічвае знізіць стаўку рэфінансавання да 11—12% гадавых (з 19 ліпеня — 12%).
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 11 ліпеня 2017
Мінск, 11 ліпеня 2017