"Калі мы хочам і далей развіваць наша супрацоўніцтва, трэба ўдзяліць увагу новым ініцыятывам, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Грузія, напрыклад, у бліжэйшы час плануе ўзвесці лядовую арэну і біятлонны стадыён на гарналыжным курорце Бакурыяні. Беларускія праектныя і будаўнічыя арганізацыі гатовы прапанаваць вам сваю дапамогу".
Прэзідэнт дадаў, што грузінскі бок павінен зацікавіць таксама беларускі вопыт па загрузцы спартыўных аб`ектаў, выкарыстанні іх інфраструктуры для спартыўных і масавых мерапрыемстваў. Шмат агульных інтарэсаў можна знайсці ў сферы гарадской гаспадаркі, развіцця грамадскага транспарту і камунальных паслуг.
"У Беларусі апошнім часам створаны новыя высокатэхналагічныя вытворчасці. З такой прадукцыяй мы прысутнічаем ужо і на грузінскім рынку. У мінулым годзе ў Грузію былі пастаўлены паязды фірмы "Штадлер". Спадзяёмся, што і іншая наша тэхніка з`явіцца на вашых вуліцах і дарогах. Прытым я хачу сказаць, што тэхніка можа быць сумесна выраблена на тэрыторыі Грузіі. Для пачатку мы можам паставіць яе адсюль. Але ў любым выпадку яна будзе ў разы таннейшая за сусветныя аналагі", - звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць мэтазгодным разгледзець магчымы ўдзел беларускіх прадпрыемстваў у сістэме дзяржаўных закупак Грузіі. Асабліва ў тэндарах на пашыў форменнага адзення і пастаўку прадуктаў харчавання для сілавых структур.
"Як бачыце, праектаў, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, шмат. Задача ў тым, каб разумна і адказна падысці да іх прапрацоўкі і рэалізацыі, - падкрэсліў беларускі лідар. - Калі вас цікавіць наша машынабудаванне, нафтахімія, нафтаперапрацоўка, здабыча карысных выкапняў, мы гэтым гатовы з вамі дзяліцца, пачынаючы ад насеннага матэрыялу ў сельскай гаспадарцы да тэхналогій у космасе".
1 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА