Савет Міністраў і Нацыянальны банк сумеснай пастановай ад 28 сакавіка 2017 года нумар 229/6 зацвердзілі Стратэгію развіцця фінансавага рынку Беларусі да 2020 года.
Згодна з дакументам, мэтай развіцця фінансавага рынку Беларусі да 2020 года з`яўляецца яго якасная трансфармацыя, павышэнне стабільнасці і эфектыўнасці функцыянавання, накіраваныя на рост эканомікі і дабрабыту насельніцтва.
Для рэалізацыі стратэгіі плануецца выкананне плана мерапрыемстваў, які ўключае больш за 50 пазіцый.
Так, мяркуецца ўдасканаліць функцыянаванне ДУ "Агенцтва па гарантаваным кампенсаванні банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб"; павысіць абароненасць банкаў-крэдытораў ад нядобрасумленных дзеянняў даўжнікоў шляхам удасканалення заканадаўства аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве); планамерна скараціць удзел банкаў у дырэктыўным крэдытаванні; развіць сістэму жыллёвых будаўнічых зберажэнняў і інвестыцыйны банкінг.
Акрамя таго, планам мерапрыемстваў прадугледжана развіццё (актывізацыя) інстытута маркет-мейкераў; стымуляванне развіцця рынку біржавых аблігацый; стварэнне ўмоў для дзейнасці інвестыцыйных фондаў; стварэнне неабходных умоў для фінансавання венчурных праектаў; лібералізацыя валютнай сістэмы.
Таксама будзе прапрацавана пытанне аб фарміраванні на базе ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" холдынга (групы кампаній) у складзе біржы, цэнтральнага дэпазітарыя, іншых кампаній, які выконвае функцыі арганізатара гандлю, цэнтральнага контрагента, клірынгавага цэнтра, разліковага банка, цэнтральнага дэпазітарыя і рэпазітарыя.
Плануецца пашырэнне выкарыстання гандлёвай пляцоўкі ААТ "БВФБ" пры размяшчэнні дзяржаўных аблігацый, намініраваных у беларускіх рублях і замежнай валюце, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а таксама выкананне іншых аперацый з каштоўнымі паперамі, бокам па якіх выступае орган дзяржаўнага кіравання, дзяржаўны орган або мясцовы выканаўчы і распарадчы орган.
"Вынікам развіцця фінансавага рынку ў сярэднетэрміновай перспектыве будзе яго якасная трансфармацыя. Плануюцца вырашэнне праблемы "дрэнных" даўгоў у банкаўскім сектары, паступовая адмова ад дырэктыўнага крэдытавання, укараненне прадуктаў і практык, заснаваных на рыначнай логіцы, садзейнічанне канкурэнцыі", - гаворыцца ў дакуменце.
Паскоранае развіццё нябанкаўскіх сектараў прывядзе да фарміравання больш збалансаванай структуры фінансавага рынку, знізіць ступень дамінавання банкаўскага сектара і будзе садзейнічаць стварэнню дадатковых фінансавых інструментаў.
Вынікам стане дасягненне стану фінансавага рынку, які характарызуецца стабільнасцю, усё большай эфектыўнасцю і структурнай збалансаванасцю, а таксама здольнасцю паўнацэнна і без дзяржаўнай падтрымкі задавольваць патрэбнасці кліентаў у фінансавых паслугах.
Чакаецца, што ў выніку рэалізацыі стратэгіі суадносіны актываў банкаўскай сістэмы і валавога ўнутранага прадукту на 1 студзеня 2021 года складуць не менш як 62 працэнты; суадносіны актываў страхавых арганізацый і ВУП - не менш як 3,1 працэнта; суадносіны актываў лізінгавых арганізацый і ВУП - не менш як 5 працэнтаў ад валавога ўнутранага прадукту. Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.
31 сакавіка 2017, Мінск
БЕЛТА