Беларусь з 1 мая знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 29 красавіка 2017 года нумар 313.
Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжана з $88,9 да $84 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін зніжана з $48,8 да $46,2 за 1 т, на таварныя бензіны - з $26,6 да $25,2 за 1 т. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты склала $25,2 за 1 т (была $26,6). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, мазуту, змазачных і іншых масел.
Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі зніжаны.
2 мая 2017, Мінск
БЕЛТА