https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Новыя знешнія запазычанні будуць карысныя беларускай эканоміцы, калі іх выдзеляць пад жорсткую праграму рэформаў


Такое меркаванне ў інтэрв`ю выказаў былы старшыня праўлення Нацыянальнага банка Станіслаў Багданкевіч, каментуючы перамовы ўладаў з Міжнародным валютным фондам.
"Кожны крэдыт — гэта палка з двума канцамі, — падкрэсліў ён. — Крэдыты карысныя не для спажывання, не для праядання. Крэдыт МВФ без жорсткай праграмы пераўтварэнняў эканомікі шкодны для Беларусі: у нас і так знешні доўг зашкальвае. І Еўразійскі банк развіцця, дарэчы, таксама нядаўна ўказаў на перавышэнне мяжы дзярждоўгу".

Паводле слоў прафесара Багданкевіча, новыя знешнія запазычанні эканоміцы патрэбныя, "але толькі пад праграму кардынальных пераўтварэнняў мадэлі эканамічнага развіцця, пад праграму ажыўлення эканомікі", а ажыўленне гэта "немагчымае без часовага паніжэння ставак падаткаў для бізнесу, без структурных рэформаў". "Калі не першыя асобы ва ўрадзе, то другія асобы ў міністэрствах згодныя з МВФ і гатовыя, як я зразумеў, на такую праграму. Ва ўрадзе нямала разумных, падрыхтаваных людзей, але яны проста не маюць патрэбных паўнамоцтваў", — адзначыў эксперт.

"Калі б у рамках новай праграмы нам вылучалі б па 100—200 мільёнаў долараў пасля выканання кожнага кроку дарожнай карты рэформаў, такі крэдыт быў бы карысны", — лічыць Багданкевіч.

Ён звярнуў увагу на тое, што калі МВФ пры выдзяленні сродкаў настойвае на рэфармаванні эканомікі, то ў іншага крэдытора — Еўразійскай фонду стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) — "чыста манетарысцкі падыход" да выдзялення сродкаў. "Яны маюць на ўвазе захаванне пэўных параметраў па інфляцыі, валютным курсе. Мы не выканалі толькі невялікую колькасць мерапрыемстваў, неабходных для выдзялення трэцяга траншу еўразійскага крэдыту", — адзначыў экс-кіраўнік Нацыянальнага банка.

Зрэшты, дадаў ён, тут варта ўлічваць пагаршэнне палітычных адносінаў з Расіяй, якая адыгрывае вядучую ролю ў рашэннях па еўразійскіх крэдытах і можа затармазіць працэс выдзялення Беларусі запазычанняў.

Чарговы транш крэдыту ЕФСР Беларусь разлічвала атрымаць да канца кастрычніка 2016 года, аднак у снежні прадстаўнікі фонду заявілі: пытанне аб выдзяленні Мінску грошай будзе разгледжана ў пачатку 2017 года.

Беларускія ўлады таксама спадзяюцца на атрыманне ў найбліжэйшай будучыні крэдыту МВФ у памеры 3 млрд долараў тэрмінам на 10 гадоў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 1 студзеня 2017
 
Дата публикации:01.01.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:940
 
Ключевые слова:
Валюта Финансы Кредиты Реформы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме