https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Польскае выданне Wprost параўноўвае Беларусь з падатковым раем


Аўтарытэтнае польскае выданне Wprost апублікавала артыкул пад загалоўкам "Усходні падатковы рай", дзе расказваецца аб магчымасцях для замежных інвестараў у Беларусі.
"Вызваленне на 15 гадоў ад падаходнага падатку, нулявая стаўка ПДВ, танная рабочая сіла і бяспошлінны доступ да 170 млн спажыўцоў. Падатковы рай? Не, Беларусь", - з такіх слоў пачынаецца артыкул.

Адзначаецца, што менавіта Польшча, нарэшце, пачала адкрывацца ў адносінах да Беларусі. Таму што Беларусь ужо даўно была адкрыта для польскага боку, і толькі палітычныя праблемы блакіравалі больш шырокае супрацоўніцтва.

У прыватнасці, у час візіту ў Беларусь у кастрычніку 2016 года аб гатоўнасці Польшчы ўдзельнічаць у прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў гаварыў намеснік старшыні Савета міністраў, міністр развіцця і фінансаў Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Як адзначае Хенрык Седмак, старшыня праўлення групы "Атлас", у якога 60 працэнтаў рынку прыпадае на Беларусь, самі беларусы ахвотна адкрываюцца для замежных інвестыцый - для гэтага створаны эканамічныя зоны, дзе інвестар на працягу 5 гадоў наогул не плаціць падаходнага падатку, стаўка ПДВ складае толькі 10 працэнтаў.

Яшчэ больш прывабным у гэтым плане з`яўляецца Парк высокіх тэхналогій, дзе стаўкі падаходнага падатку і ПДВ роўныя нулю на працягу 15 гадоў.

"Беларусь з`яўляецца членам Еўразійскага мытнага саюза і дзякуючы гэтаму мае доступ на расійскі і казахстанскі рынкі. А гэта 170 млн спажыўцоў", - піша выданне.

Польскі вытворца мэблі "Вокс", які ў 2009 годзе адкрыў фабрыку ў СЭЗ "Брэст", таксама хваліць Беларусь. У артыкуле выказваецца меркаванне, што ў Беларусі замежныя інвестары займаюць пазіцыю, што дае магчымасць спакойна працаваць, а мясцовыя ўлады і адміністрацыя актыўна садзейнічаюць супрацоўніцтву. Няма праблем і з кваліфікаванымі кадрамі.

"Узровень канкурэнцыі там значна ніжэйшы, чым у нас (у Польшчы.) або ў Заходняй Еўропе, - дадае Хенрык Седмак. - З-за стэрэатыпаў адносна Беларусі ніхто туды асабліва не спяшаецца. Гэта зман. Хто першым зойме там сваю нішу на рынку, хутчэй за ўсё, будзе пераможцам".

Адзначаецца, што ў рэйтынгу Doing Business 2017 Беларусь займае 30-е месца ў свеце з пункту гледжання часу, неабходнага для рэгістрацыі прадпрыемства (Польшча на 107-м месцы), працэдуры даюць магчымасць зарэгістраваць кампанію на працягу аднаго дня.

"Польскіх кампаній на беларускім рынку будзе ўсё больш, - ацэньвае эканаміст, рэктар Універсітэта ў Беластоку, прафесар Роберт Чыбароўскі. - Тут інтэнсіфікацыя кантактаў так і просіцца.

Калі б удалося адмяніць гандлёва-міграцыйныя бар`еры, мой рэгіён Падляссе атрымаў бы гіганцкую карысць". Нарэшце, гэтыя бар`еры апошнім часам знікаюць, чаму садзейнічаюць новаўвядзенні па магчымасці бязвізавага ўезду ў Беларусь.

У артыкуле выказваецца меркаванне, што і беларускія кампаніі павінны больш актыўна выходзіць на польскі рынак. Апошнім часам некалькі кампаній праявілі высокую зацікаўленасць у выхадзе на Варшаўскую фондавую біржу (GPW).

Адзначаецца таксама перавага культурнай блізкасці народаў дзвюх краін.

15 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.02.2017
Тематика:Бизнес, Экономика
Просмотров:764
 
Ключевые слова:
Инвестиции Беларусь-Польша
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме