https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 


Найти
 
 


Беларусь разлічвае разам з Егіптам выходзіць на рынкі Афрыкі і Блізкага Усходу


Аб гэтым паведаміў намеснік старшыні Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Сяргей Набешка сёння ў час беларуска-егіпецкай бізнес-сустрэчы.
"Егіпет - вельмі цікавая краіна, гэта выхад на Афрыку і Блізкі Усход. З іншага боку, гэта хаб, дзе плануе замацавацца Еўразійскі эканамічны саюз. Ужо сёння створаны ўмовы для фармавання расійскай эканамічнай зоны на тэрыторыі Егіпта. Мы абмяркоўваем далучэнне як мінімум да гэтай зоны і ў далейшым стварэнне і фарміраванне асобнай тэрыторыі, дзе будуць прадстаўлены выключна беларускія прадпрыемствы, - расказаў Сяргей Набешка. - Безумоўна, нас цікавяць не толькі прамыя пастаўкі і фармаванне зборачных вытворчасцей на тэрыторыі Егіпта, але і трэція краіны, сумесны выхад з нашымі партнёрамі з Егіпта на рынкі кантынентальнай Афрыкі і Блізкага Усходу".

Цяпер краіны ствараюць сумесны савет дзелавога супрацоўніцтва. Беларуская і егіпецкая часткі савета ўжо сфармаваны, сустаршынёй з боку Беларусі будзе генеральны дырэктар МТЗ Віталь Воўк. Дата першага пасяджэння яшчэ прапрацоўваецца, у БелГПП разлічваюць, што яно адбудзецца да канца гэтага года.

Адзіная тэхнічная складанасць, што з`яўляецца стрымальным фактарам, у тым, што ў Федэрацыі гандлёвых палат Егіпта, якая выступае асноўным партнёрам БелГПП, змянілася кіраўніцтва, таму палатам трэба актывізаваць супрацоўніцтва, каб якасна выбудаваць парадак дня савета, удакладніў Сяргей Набешка.

Беларускія прадпрыемствы нацэлены на актыўнае развіццё адносін з Егіптам. Нядаўна адбыліся плённыя перагаворы кіраўніцтва МАЗа з егіпецкімі партнёрамі, дзе дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці.

"Мы гаворым аб павелічэнні лакалізацыі вытворчасці ў Егіпце і фарміраванні прадукцыі, якая будзе мець брэнд "Зроблена ў Егіпце", але асноўны складнік будзе беларускі", - растлумачыў Сяргей Набешка.

У сённяшняй бізнес-сустрэчы ўдзельнічаюць больш за 80 прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін. Кампаніі Беларусі і Егіпта правядуць пергаворы аб магчымасцях супрацоўніцтва ў сферах перапрацоўкі прадуктаў харчавання, вытворчасці малочнай прадукцыі і сокаў, медыцыны і фармацэўтыкі, тэкстыльнай прамысловасці, сельскай гаспадаркі.

Мерапрыемства праводзіцца Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Міністэрствам гандлю і прамысловасці Егіпта пры падтрымцы Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ў рамках шостага пасяджэння сумеснай гандлёвай камісіі дзвюх краін.

3 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.09.2019
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:23
 
Ключевые слова:
Египет Африка Совместное производство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме