https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Гарызонт" пашырае вытворчую лінейку беларускіх ноўтбукаў


Вытворчая лінейка беларускіх ноўтбукаў пашыраецца, паведамілі ў ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Гарызонт".
"Ноўтбук H-book 15 MAК4 (T52E4W) - моцны офісны гаджэт для паўсядзённых задач, аснашчаны лепшым у сваёй цэнавай катэгорыі прадукцыйным працэсарам. Акрамя высокай прадукцыйнасці, якая забяспечваецца 4-ядзерным працэсарам, ён таксама атрымаў 8 Гб аператыўнай памяці і звышхуткі накапляльнік на 512 Гб", - расказалі на "Гарызонце".

Яго аперацыйная сістэма працуе плыўна нават пры адначасовым адкрыцці мноства ўкладак браўзера і табліц. Ноўтбук можна выкарыстоўваць у рэжыме лакальнага прайгравання відэа ў фармаце Full HD да 7 гадзін або да 10 - у рэжыме анлайн-сёрфінгу.

Прадукт будзе даступны для продажу ў рознічных магазінах Беларусі, а таксама ў афіцыйным магазіне "Гарызонт" у ГЦ "Сталіца".

6 лютага 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.02.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:508
 
Ключевые слова:
Ноутбук H-book 15 MAК4 H-book Технологии
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме