https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінсельгасхарч Беларусі змяніў мінімальныя экспартныя цэны на малочную і мясную прадукцыю


Устаноўлены новыя мінімальныя экспартныя цэны на малочную і мясную прадукцыю. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання ад 7 верасня 2022 года нумар 92, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту: Расія, Азербайджан, краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама краіны СНД і Грузія (акрамя краін ЕАЭС і Азербайджана), краіны па-за СНД (акрамя Грузіі).

Згодна з дакументам свежая, ахалоджаная і замарожаная ялавічына, а таксама мяса маладняку буйной рагатай жывёлы нельга прадаваць у Расію, краіны ЕАЭС, СНД і Грузію танней за $4,2 за кг, а ад дарослай БРЖ - танней за $4 за кг. У астатнія дзяржавы кошт экспарту будзе не ніжэйшы за $4,35 і $3,9 за кг.

У дакумент таксама трапілі такія пазіцыі, як сухое малако і вяршкі, сметанковае масла і сыры.

Пастанова ўступіла ў сілу сёння.

8 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:08.09.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1011
 
Ключевые слова:
Ценообразование Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме