https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь паставіць у гэтым годзе ў Расію рэкордную колькасць кар’ерных самазвалаў маркі БЕЛАЗ


Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой 25-га верасня на цырымоніі адкрыцця ў пастаяннай экспазіцыі на ВДНГ у Маскве 90-тоннага аўтамабіля БЕЛАЗ.
«Сёлета БЕЛАЗ прадасць каля 900 машын, гэта адзін з гістарычных рэкордаў у нашых адносінах з Расійскай Федэрацыяй», — сказаў Дзмітрый Крутой.

Паводле яго слоў, у цяперашні час у Расіі працуюць больш за 11 тыс. беларускіх велікагрузных самазвалаў, якія распрацоўваюць вугальныя, алмазныя і іншыя віды кар’ераў.

«Стратэгія БЕЛАЗа цяпер — часткова замясціць тыя кампаненты, якія трапілі пад санкцыі. Іх не вельмі шмат, таму што апошнія 10 гадоў завод вельмі актыўна займаўся ўнутранай праграмай імпартазамяшчэння, уклаўшы $1,5 млрд у самыя розныя напрамкі, таму гэта цяпер некрытычная праблема. Але для таго, каб БЕЛАЗу паспяхова канкурыраваць на расійскім рынку з заходнееўрапейскімі і амерыканскімі кампаніямі, а таксама з кітайскімі кампаніямі, ён вымушаны адцягваць сур’ёзныя рэсурсы ў будаўніцтва сэрвісных цэнтраў. Вось гэта цяпер задача нумар адзін у Расіі: ад Кузбаса да іншых кар’ераў, і гэта ў завода атрымліваецца», — дадаў Дзмітрый Крутой.

У сваю чаргу генеральны дырэктар ААТ «БЕЛАЗ» Сяргей Нікіфаравіч расказаў аб тым, якая тэхніка карыстаецца найбольшым попытам у Расіі. «Хіты продажу, самая запатрабаваная тэхніка ў Расеі — гэта самазвалы грузападымальнасцю 130 т і 220 т, — удакладніў ён. — Машыны добра паказваюць сябе ў месцах эксплуатацыі і прыносяць сур’ёзны эканамічны эфект канчатковаму спажыўцу».

Ён дадаў, што ў цяперашні час прадпрыемства працуе над пашырэннем паставак у Расію, у тым ліку і беспілотнікаў. У Расіі ўжо працуюць два беспілотных 130-тонных самазвала. «Ёсць кампаніі, якія зацікаўлены ў набыцці беспілотных комплексаў», — адзначыў ён.

Звязда, 25 верасня 2022
 
Дата публикации:25.09.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:974
 
Ключевые слова:
БЕЛАЗ Карьерный самосвал Беспилотник Импортозамещение ВДНХ Россия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме