https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прадукты харчавання на сталах беларусаў павінны быць максімальна айчыннай вытворчасці


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Гродзенскім раёне на нарадзе па пытаннях закладкі садоў і забеспячэння ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй.
"Традыцыйна ў час уборачнай кампаніі розным напрамкам вёскі ўдзяляецца павышаная ўвага. Сёння, як я раней анансаваў, мы будзем гаварыць пра беларускія сады. Маё глыбокае перакананне: хлеб, мяса, малако, агародніна і, зразумела, фрукты, якія растуць у нашым клімаце, на стале максімальна павінны быць айчыннай вытворчасці. Гэта значыць сваё, беларускае і яшчэ раз сваё", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў Прэзідэнта, жыццё шматразова пацвярджала правільнасць такога падыходу. "Нельга сядзець і чакаць, пакуль сюды прывязуць яблык з Польшчы або Малдовы. Як час паказвае, можна і не дачакацца. Таму трэба вырошчваць самім. І, як мы бачылі сёння (у час наведвання вытворчага кааператыва імя В.І.Крамко.), пры гаспадарскім падыходзе і захаванні тэхналогій гэта выдатна атрымліваецца. Прычым не толькі тут, на Гродзеншчыне", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

18 жніўня 2022, Гродзенскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.08.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:888
 
Ключевые слова:
Купляйце беларускае Импортозамещение Продовольственная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме