https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш якасных айчынных прадуктаў харчавання можна атрымаць дзякуючы метралогіі, што прыводзіць да павелічэння экспарту нашага харчавання ў трэція краіны


Такую думку выказаў старшыня Дзяржстандарту Беларусі Валянцін Татарыцкі, на Міжнароднай навукова-тэхнічнай канферэнцыі «Метралогія-2022», якая праходзіць гэтымі днямі ў Мінску.
Канферэнцыя праводзіцца з мэтай аб’яднання напрацаванага вопыту для канструктыўнага вырашэння актуальных задач, пошуку адказаў на сучасныя выклікі. Гэта паслужыць павышэнню канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі і актыўнаму ўкараненню дасягненняў метралогіі ў рэальны сектар, падкрэсліў Валянцін Татарыцкі.

Старшыня Дзяржстандарту адзначыў, што метралогія — гэта навука, якая патрэбна для таго, каб уся наша прамысловасць мела дакладныя вынікі пры вырабе прадукцыі, пры пастаўцы яе ў іншыя краіны. Так як наша краіна экспартна арыентаваная, вельмі важна, каб гэтая дакладнасць вымярэнняў была на сусветным узроўні. Для гэтага і існуюць нашы нацыянальныя эталоны і шэраг такіх важных падраздзяленняў як нацыянальны метралагічны інстытут Беларусі і 16 іншых арганізацый Дзяржстандарту, якія маюць у сваёй структуры ўпаўнаважаныя праверачныя і калібровачныя лабараторыі.

Непасрэдна гэтыя структуры аказваюць метадычную дапамогу нашым прамыслоўцам і харчавікам і бізнесу. «Сёння вельмі важна міжнароднае ўзаемадзеянне ў гэтай галіне, так як прымаюцца новыя адзінкі вымярэння, ўводзяцца новыя эталоны, таму мы павінны разам з міжнароднай грамадскасцю ўдзельнічаць ва ўсіх галоўных мерапрыемствах. З калегамі з Расіі мы нядаўна абмеркавалі пытанне прызнання беларускіх рэестраў, у якія ўносяцца сродкі вымярэння. Для нашай прамысловасці гэта будзе дастаткова сур’ёзны крок, таму што, унёсшы сродкі вымярэнняў у нашай краіне, яны будуць аўтаматычна прызнавацца і ў Расіі. Гэта дазволіць знізіць выдаткі і тэрміны пры пастаўцы гэтых вырабаў, што значна палепшыць эканоміку дадзеных аперацый», — адзначыў Валянцін Татарыцкі.

Гэта павінна адбыцца ў самы бліжайшы час. Ужо 19 красавіка старшыня камітэта па стандартызацыі наведае Маскву, дзе будзе падрабязна агаворана гэтая ідэя, а таксама, магчыма, падпісаныя канкрэтныя прапановы ў гэтым кірунку.

За мінулы год наша краіна шмат зрабіла ў метралогіі, лічыць Валянцін Татарыцкі. Ёсць дзеянні, якія датычацца ўсіх спажыўцоў. «Мы канкрэтызавалі сферу заканадаўчай метралогіі там, дзе будуць удзельнічаць непасрэдна толькі дзяржаўныя павернікі. Просты прыклад. Паверка вагаў. Было вырашана, што нельга аддаваць гэтую функцыю пад паслугу, у тым ліку прыватную. Паверкі прыбораў медыцынскага выкарыстання таксама дазволены толькі дзяржаўнымі спецыялістамі. Нельга давяраць камусьці не кампетэнтнаму працаваць з такімі прыборамі, і гэта цяпер прапісана ў заканадаўстве».

Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды», Валерый Татарыцкі адзначыў, што метралогія непасрэдна ўплывае на якасць прадуктаў харчавання, якія мы ствараем. Сёння ў іх прысутнічае вялікая колькасць разнастайных інгрэдыентаў. Прычым дазаванне ажыццяўляецца ў вельмі дакладных адзінках. Для таго каб канкурыраваць на рынку, сёння патрэбна ювелірнае дазаванне тых ці іншых рэчываў. А такое дазаванне вызначаецца шэрагам метралагічных прыбораў, якія правяраюцца нашымі спецыялістамі.

У цэлым, Валянцін Татарыцкі адзначыў, што ў апошні час якасць беларускіх прадуктаў харчавання значна палепшылася. Пашырылася якасная лінейка нашых харчовых тавараў.

Разам з тым, і гэта ўжо не сакрэт, усё часцей у вырабе прадуктаў харчавання выкарыстоўваюцца мноства не натуральных інгрэдыентаў. Змагацца з гэтым немагчыма. «На адным нашым прадпрыемстве, дзе вырабляюць зефір, яго дырэктар паскардзіўся на жорсткую канкурэнцыю. Толькі ў Беларусі пекціны з яблыкаў, фарбавальнікі натуральныя, а ўсе складнікі зефіру выраблены з мясцовай бяспечнай сыравіны. Але гэта дорага».

— На мой погляд — гэта павінен быць пэўны сегмент, які пазіцыянуе сябе як натуральны прадукт. І каштаваць ён павінен адпаведна. Акрамя таго, у нас сёння шырока разгорнута работа па арганічным прадукце. Менавіта такое харчаванне цяпер вялікім попытам карыстаецца за мяжой, — падкрэсліў старшыня камітэта па стандартызацыі.

Удзел у канферэнцыі прымаюць каля 130 навукоўцаў і практыкаў з Беларусі, Расіі, Узбекістана і іншых краін, якія прадстаўляюць нацыянальныя метралагічныя інстытуты, прадпрыемствы прамысловасці, энергетыкі, будаўніцтва, аховы здароўя, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, вышэйшых навучальных устаноў і іншыя.

Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Метралогія-2022» прымеркавана да 30-годдзя Дзяржстандарту — важнай даты ў гісторыі камітэта. Цяпер камітэт уяўляе сабой развітую структуру, у склад якой уваходзіць 53 арганізацыі, размешчаныя па ўсёй краіне.

Сяргей Куркач
Звязда, 5 красавіка 2022
 
Дата публикации:05.04.2022
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:564
 
Ключевые слова:
Госстандарт Метрология Белорусское качество Продовольственная безопасность Конференция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме