https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


МТЗ паставіць каля 500 трактароў ва Узбекістан больш як на $8 млн


Мінскі трактарны завод паставіць каля 500 трактароў BELARUS у адрас ТАА TEXAGRO-KLASTER (Узбекістан). Адпаведны кантракт падпісаны на палях беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму. Сума здзелкі перавышае $8 млн, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
"Узбекістан з`яўляецца даўнім надзейным партнёрам Мінскага трактарнага завода. Для нас асабліва важна, што падпісанне кантракта на пастаўку трактароў BELARUS адбылося ў рамках такога маштабнага мерапрыемства, як беларуска-ўзбекскі жаночы бізнес-форум. Перакананы, што форум надасць новы імпульс развіццю ўзаемавыгадных адносін паміж Беларуссю і Узбекістанам", - сказаў генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі. Заказчыкам прапануюць больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. МТЗ распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

6 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.09.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:224
 
Ключевые слова:
МТЗ Узбекистан Сельхозтехника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме