https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аб`ём вытворчасці "Беларуськалія" ў 2016 годзе ацэньваецца ў 10 млн тон


Аб`ём гадавой вытворчасці калійных угнаенняў у ААТ "Беларуськалій" у 2016 годзе ацэньваецца ў 10 млн тон, паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Іван Галаваты ў інтэрв`ю, якое апублікавана ў апошнім нумары газеты "Калійшчык Салігорска".
"Па выніках 12 месяцаў гэтага года (2016-га.) на нашым прадпрыемстве будзе выраблена крыху больш за 10 млн тон угнаенняў. Гэты годны паказчык мы ўтрымліваем на працягу трох апошніх гадоў", — сказаў Галаваты.

Гендырэктар пры гэтым удакладніў, што 92,5% прадукцыі прадпрыемства паступае на знешнія рынкі.

"Безумоўна, адыходзячы год быў не самым простым у чарадзе апошніх гадоў для ААТ" Беларуськалій". Крызісныя з`явы на сусветным рынку калію, нізкая пакупніцкая здольнасць нашых асноўных заказчыкаў, позняе падпісанне некаторых асноўных кантрактаў прывялі да зніжэння кошту калійных угнаенняў на знешніх рынках", — падкрэсліў кіраўнік.

Ва ўрадзе Беларусі разлічваюць на рост экспарту калійных угнаенняў да 10 млн тон у 2017 годзе. "Цэны выраўняліся і нават крыху падняліся, заключаны кантракты. Сёння "Беларуськалій" працуе на 95% загрузкі, але попыт ёсць", — заявіў журналістам 21 снежня намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы.

У 2015 годзе ААТ "Беларуская калійная кампанія" экспартавала каля 9,2 млн тон калійных угнаенняў.

Аляксей Аляксандраў, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2017
 
Дата публикации:03.01.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:817
 
Ключевые слова:
БКК Калийные удобрения "Беларуськалий" Салігорск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме