https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінскай вобласці па плацяжах у бюджэт лідзіруюць "Беларуськалій" і два буйныя вытворцы алкаголю


Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Міністэрства па падатках і зборах.
У кансалідаваны бюджэт Мінскай вобласці за 11 месяцаў 2016 года паступіла 2.238,3 млн рублёў, у тым ліку ў рэспубліканскі бюджэт — 591,7 млн рублёў, у мясцовыя бюджэты — 1.646,6 млн рублёў.

У разрэзе відаў падаткаў найбольшыя сумы паступілі па падаходным падатку — 559,3 млн рублёў, або 25% у даходах кансалідаванага бюджэту, экалагічнаму падатку (уключаючы падатак за здабычу) — 418,9 млн рублёў (18,7%), падатку на даданую вартасць — 214,1 млн рублёў (9,6%), падатку на прыбытак — 199,1 млн рублёў (8,9%), падатку на нерухомасць — 132,9 млн рублёў (5,9%) і акцызах — 132,8 млн рублёў (5,9%).

У фарміраванні бюджэту Мінскай вобласці ў студзені—лістападзе 2016 года ўдзельнічалі больш як 826 тысяч плацельшчыкаў, у тым ліку звыш 33 тысяч арганізацый, больш чым 36 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў і каля 756 тысяч фізічных асоб, якія выплачваюць маёмасныя плацяжы.

За студзень—лістапад падатковыя плацяжы бюджэтаўтваральных арганізацый Мінскай вобласці склалі 34,9% у даходах кансалідаванага бюджэту вобласці.

Штомесячны маніторынг фінансава-гаспадарчай дзейнасці ўстаноўлены за 46 буйнымі арганізацыямі Мінскай вобласці. Так, у студзені—лістападзе 2016 года імі выплачана 620,4 млн руб.

Лідзіруючыя пазіцыі займаюць ААТ "Беларуськалій" — 16,7% у агульных паступленнях па вобласці, СТАА "Маліноўшчызненскі спіртагарэлачны завод "Аквадзіў" — 3,2%, ТАА" Завод Бульбашъ" — 3%, ЗТАА "РН — Захад" — 2,6%, РУП "Белмытнясэрвіс" — 1,6%.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 студзеня 2017
 
Дата публикации:07.01.2017
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:774
 
Ключевые слова:
Налоги Алкоголь Беларуськалий
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме