https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання павысіла гранічныя мінімальныя цэны на некаторыя тавары, якія рэалізуюцца па знешнегандлёвых дагаворах


Гэта прадугледжана пастановай ад 22 лістапада 2023 года нумар 147, якая афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Свежыя або ахалоджаныя, а таксама замарожаныя тушы і паўтушы маладняку буйной рагатай жывёлы будуць прадаваць у краіны ЕАЭС (акрамя Расіі), а таксама ў краіны СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузіі па $3,6 за 1 кг. Водрубы ад маладняку БРЖ будуць рэалізоўвацца ў гэтыя ж краіны па $3,6 за 1 кг.

Малако і вяршкі, згушчаныя, у парашку, гранулах або ў іншых цвёрдых відах, з колькасцю тлушчу больш за 1,5 працэнта, без дабаўлення цукру або іншых падсалоджвальных рэчываў будуць прадаваць у Расію не танней, чым за 305 расійскіх рублёў за 1 кг. Масла з колькасцю малочнага тлушчу 80 працэнтаў і больш для Расіі цяпер будзе каштаваць 530 расійскіх рублёў замест 520, а для краін ЕАЭС (акрамя Расіі) і краін СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузіі — $5 замест $4,7 за 1 кг. Кошт на масла з колькасцю малочнага тлушчу больш як 72 працэнты, але менш як 80 працэнтаў за 1 кг для Расіі складзе 480 расійскіх рублёў, а для краін ЕАЭС (акрамя Расіі) і краін СНД (акрамя краін ЕАЭС) і Грузіі — $4,5.

Кошт прадукцыі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад рэгіёна экспарту.

Пастанова ўступае ў сілу з 24 лістапада 2023 года.

Звязда, 24 лістапада 2023
 
Дата публикации:24.11.2023
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:260
 
Ключевые слова:
Экспорт Ценообразование
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме