https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Новыя дрэваапрацоўчыя вытворчасці ў Рэчыцы, якія былі створаны на базе ААТ "Гомельдрэў" і ААТ "Рэчыцадрэў", у 2017 годзе павінны выйсці на бясстратную работу.


Аб гэтым паведаміў 14 кастрычніка ў час рабочай паездкі па Гомельскай вобласці прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, аналіз гаспадарчай дзейнасці гэтых прадпрыемстваў паказвае, што цяпер яны выйшлі на траекторыю поўнага выкарыстання магутнасцей і гатовы да пераходу на бясстратную і прыбытковую работу.

"Мы бачым, што рашэнні, якія прымаліся па гэтых прадпрыемствах, былі правільнымі і своечасовымі. Відаць дынаміку работы прадпрыемстваў і вялікую работу па экспарце, зніжэнні затрат, паляпшэнні асартыменту. Ёсць перспектыва таго, што з 2017 года гэтыя прадпрыемствы будуць працаваць бясстратна і нават прыбыткова", - адзначыў ён.

Эфектыўна працаваць ААТ "Гомельдрэў" і ААТ "Рэчыцадрэў" змогуць не толькі па асноўным відзе прадукцыі - драўнянай пліце, але і па ўсім сегменце выпускаемай прадукцыі: ДВП, ДСП, фанеры і піламатэрыялах.

"Мы лічым, што задача, пастаўленая кіраўніком дзяржавы, аб неабходнасці вырабляць прадукцыю з высокай дабаўленай вартасцю з мясцовай сыравіны, магчыма, і не без цяжкасцей, але будзе рэалізавана і практычна ўжо рэалізуецца менавіта на гэтых двух прадпрыемствах", - канстатаваў Андрэй Кабякоў.

Аб`ём вытворчасці таварнай прадукцыі ААТ "Гомельдрэў" у студзені-верасні склаў Br32,8 млн, забяспечыўшы тэмп росту 150 працэнтаў. ААТ "Рэчыцадрэў" за аналагічны перыяд павялічыла аб`ёмы вытворчасці на 40,5 працэнта.

На гэтым прадпрыемстве плануецца са снежня выйсці на 100 працэнтаў загрузкі магутнасцей фанернай вытворчасці і падтрымліваць яе на працягу 2017 года. У сакавіку наступнага года тут будзе ўведзены ў строй завод па вытворчасці смол, як для ўласнага спажывання, так і для рэалізацыі. Выхад на праектную магутнасць гэтага прадпрыемства будзе ажыццёўлены ў маі наступнага года.

14 кастрычніка 2016, Рэчыца
Валерый Сідорчык - БЕЛТА
 
Дата публикации:14.10.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:955
 
Ключевые слова:
Рэчыца Деревообработка Модернизация Гомельдрев
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме