https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Катар будзе інвеставаць ва ўзаемавыгадныя праекты ў Беларусі


Такая дамоўленасць дасягнута ў час трэцяга пасяджэння сумеснага міжурадавага беларуска-катарскага камітэта ў горадзе Доха, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Вынікам пасяджэння, сустаршынёй якога выступіў міністр гандлю Уладзімір Калтовіч, сталі канкрэтныя дамоўленасці па нарошчванні і дыверсіфікацыі беларускага экспарту, прыцягненні катарскіх інвестыцый для рэалізацыі ўзаемавыгадных праектаў у Беларусі, праінфармавалі ў прэс-службе.

Бакі дамовіліся таксама пашыраць міжбанкаўскае супрацоўніцтва, развіваць узаемадзеянне ў сферах прамысловасці, будаўніцтва, грамадзянскай авіяцыі, павялічваць колькасць турыстычных абменаў, двухбаковых кантактаў у галінах спорту, адукацыі і навукі.

Уладзімір Калтовіч сустрэўся з прэм`ер-міністрам - міністрам унутраных спраў Катара шэйхам Абдалой бен Насерам бен Халіфай аль-Тані і міністрам эканомікі і гандлю шэйхам Ахмедам бен Джасімам бен Мухамадам аль-Тані (кіраўніком катарскай часткі сумеснага камітэта) і абмеркаваў з імі найбольш важныя і перспектыўныя напрамкі развіцця ўзаемавыгаднага двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах.

Пад эгідай гандлёва-прамысловых палат Беларусі і Катара прайшло другое пасяджэнне сумеснага беларуска-катарскага дзелавога савета, беларускую частку якога ўзначаліў намеснік старшыні БелГПП Уладзімір Улаховіч.

Праведзены бізнес-форум прадстаўнікоў дзелавых колаў дзвюх краін і прэзентацыя інвестыцыйных і турыстычных магчымасцей Беларусі, адбыліся выніковыя прамыя перагаворы кіраўніцтва беларускіх і катарскіх кампаній, зацікаўленых у наладжванні і пашырэнні супрацоўніцтва.

Гэтыя і іншыя мерапрыемствы былі арганізаваны ў час візіту ў Катар міністра гандлю Уладзіміра Калтовіча на чале дэлегацыі з больш як 20 прадстаўнікоў беларускіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзелавых колаў.

Па выніках падпісаны шэраг двухбаковых дакументаў, у тым ліку мемарандум аб узаемаразуменні па супрацоўніцтве ў галіне спорту паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Міністэрствам культуры і спорту Катара і пагадненне аб супрацоўніцтве паміж БРУПЭІС "Белэксімгарант" і Катарскім банкам развіцця.

27 красавіка 2016, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.04.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1000
 
Ключевые слова:
Беларусь-Катар Товарооборот Экспорт Инвестиции Сотрудничество
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме