https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Выстаўка "House Expo: Архітэктура. Дызайн. Будаўніцтва" праходзіць 16-19 сакавіка ў Мінску


Беларусь у 2016 годзе плануе пастаўляць друз і цэмент для будаўніцтва дарог у краінах Балтыі і Польшчы.
Беларусь у 2016 годзе плануе пастаўляць друз і цэмент у краіны Балтыі і Польшчу для будаўніцтва дарог, паведаміў 16 сакавіка намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Дзмітрый Семянкевіч пасля афіцыйнага адкрыцця выстаўкі House Expo ў Мінску.

"Цяпер мы шмат прадукцыі экспартуем у краіны Еўрасаюза. У бліжэйшы час будуць заключаны кантракты на пастаўку друзу і цэменту для будаўніцтва дарог у краінах Балтыі і Польшчы, якое будзе весціся па праграмах ЕC", - адзначыў ён.

Гаворачы аб дыверсіфікацыі экспарту, Дзмітрый Семянкевіч падкрэсліў, што цяпер гэта складаная тэма. "Замацавацца на новых рынках вельмі няпроста, асабліва па экспарце будаўнічых паслуг. У той жа Расіі сёння крызіс, і яны думаюць, як загрузіць сваіх будаўнікоў. Але мы павінны ўнутры краіны дабіцца высокай якасці нашай прадукцыі, знізіць яе сабекошт і толькі тады зможам прапанаваць што-небудзь новае на экспарт", - канстатаваў ён.

Як паведамлялася раней, Мінбудархітэктуры плануе ў 2016 годзе павялічыць на 500 тыс. т пастаўкі цэменту ў Еўропу, яшчэ 1,2 млн т цэменту плануецца экспартаваць у Расію. Што датычыцца шкла, то яго плануецца пастаўляць у Германію і Польшчу ў аб`ёме 8,5 млн кв.м. Акрамя таго, заключаны кантракты з Украінай на пастаўку 13 млн кв.м шкла, невялікі аб`ём прадукцыі пастаўляецца таксама ў Турцыю і Італію.

Праводзіцца работа і па пастаўках шчэбеню на новыя рынкі. Мінбудархітэктуры актыўна працуе з Польшчай, Літвой па нарошчванні паставак.  

Кожны дзень мерапрыемства будзе тэматычным: 16 сакавіка - бізнес-дзень, 17 сакавіка - дзень дызайну, 18 сакавіка - дзень архітэктуры і будаўніцтва.

У час выстаўкі пройдзе шэраг мерапрыемстваў - конкурс ландшафтных праектаў 2016 года, канферэнцыя "Вытворцы i дызайнеры" Беларускага саюза дызайнераў, розныя прэзентацыі і майстар-класы. Выстаўка праходзіць пры падтрымцы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, канцэрна "Беллеспаперапрам", Беларускага саюза дызайнераў, БНТУ.

Арганізатар мерапрыемства - выставачнае ўнітарнае прадпрыемства "Белінтэрэкспа" Беларускай гандлёва-прамысловай палаты.

16 сакавіка 2016, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:16.03.2016
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:904
 
Ключевые слова:
Выставка "House Expo: Архітэктура. Дызайн. Будаўніцтва" Экспорт Диверсификация Дорожное строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме