https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі патрабуе максімальную ўвагу ўдзяліць экспарту прадукцыі


Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 кастрычніка на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальную ўвагу ўдзяліць экспарту прадукцыі.  

"Вельмі важным з`яўляецца пытанне росту вытворчасці і ў сувязі з гэтым - экспарту выпускаемай прадукцыі. Патрабую ад вас у гэты крызісны час распісаць літаральна "паштучна", калі хочаце, кожны трактар, аўтамабіль, кілаграм мяса і малака і вызначыць, куды мы іх будзем пастаўляць, хто адказны, - запатрабаваў Аляксандр Лукашэнка. - Кантроль - штоквартальны, па некаторых пазіцыях - штомесячны".

Прэзідэнт лічыць, што адказ на праблемы просты: "Трэба вырабіць прадукцыі як мага больш і прадаць яе па максімальнай цане. Грошы вярнуць у краіну". Кіраўнік дзяржавы сказаў, што з банкірамі будзе асобная размова: "З такой цяжкасцю заробленая валюта ідзе на розныя непатрэбныя мерапрыемствы і дробязі і вывозіцца за мяжу". Прэзідэнт лічыць гэта недапушчальным.

Ён таксама прадоўжыў: "Мне прапануюць на будучы год некаторыя кабінетныя праекты, разлічаныя па буквары або максімум па падручніку эканомікі, узятым у ВНУ. Пакладзіце гэта для сваіх дзяцей і вывучайце самі ў вольны час, калі вам эта патрэбна". Аляксандр Лукашэнка лічыць, што "сёння самы лепшы час для эфектыўнай работы".

"Вы заўсёды гаварылі, што вельмі высокія цэны на энерганосьбіты і сыравіну, якіх у нас няма. Усё астатняе ёсць - тэхналогіі, дасведчаныя падрыхтаваныя людзі. Сёння цэны на сыравіну самыя нізкія. Вырабляйце і прадавайце", - заявіў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка рэзюмаваў: "Санкцыі зняты. Дзейнічайце".

20 кастрычніка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.10.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1119
 
Ключевые слова:
Экспорт Санкции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме