https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


ААТ "Камінтэрн" паставіць у Іран мужчынскія касцюмы на 500 тыс. долараў


Пра гэта паведамілі ў канцэрне "Беллегпрам".
Адпаведнае пагадненне было падпісана 10 ліпеня ў Мінску паміж беларускім прадпрыемствам і  шматпрофільнай іранскай холдынгавай кампаніяй Paidar Sazane Paytakht Corp (PSP).

Плануецца, што першая пробная партыя касцюмаў будзе адгружана да канца гэтага месяца. У далейшым прадугледжваецца адкрыць у Іране некалькі фірменных магазінаў ААТ "Камінтэрн".

Адкрытае акцыянернае таварыства "Камінтэрн" выпускае мужчынскае адзенне больш як 95 гадоў. Магутнасці фабрыкі дазваляюць шыць звыш 400 тыс. касцюмаў у год.

Як зазначылі ў "Беллегпраме", з пачатку года адбылося некалькі сустрэч з удзелам прадстаўнікоў Беларусі і Ірана "з мэтай развіцця ўзаемнага эканамічнага патэнцыялу". На пачатковым этапе іранскія прадстаўнікі выбралі для супрацоўніцтва два прадпрыемствы беларускай швейнай галіны: СП ЗАТ "Мілавіца" і ААТ "Камінтэрн".

Кантракт паміж СП ЗАТ "Мілавіца" і іранскай кампаніяй Paidar Sazane Paytakht Corp (PSP) ужо падпісаны, і распрацаваная праграма прасоўвання прадукцыі "Мілавіцы" на рынку Ірана. У Тэгеран плануецца паставіць прадукцыю беларускай кампаніі на суму не меншую за 200 тыс. еўра і адкрыць у 2015 годзе два магазіны Milavitsa у самым сучасным, які найбольш наведваецца, сталічным гандлёвым цэнтры SAM center. 

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 13 ліпеня 2015
 
Дата публикации:13.07.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1136
 
Ключевые слова:
"Мілавіца" "Коминтерн" Беларусь-Иран
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме