https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наспела неабходнасць карэкціроўкі каналаў збыту прадукцыі лёгкай прамысловасці, у першую чаргу за кошт развіцця ўласнай тавараправоднай сеткі і дыверсіфікацыі супрацоўніцтва з гандлёвымі сеткамі рэспублікі


Аб гэтым 24 сакавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў Беларусі заявіў прэм`ер-міністр Андрэй Кабякоў.
Прэм`ер-міністр канстатаваў, што работа з гандлёвымі арганізацыямі і ІП па адкрыцці фірменных секцый праводзіцца марудна. Тое ж можна сказаць і аб рэалізацыі тавараў па зніжаных цэнах, арганізацыі стокавых продажаў, развіцці механізма франчайзінгавага партнёрства і інтэрнэт-гандлю, сказаў Андрэй Кабякоў.

"З боку спажыўца работа лёгкай прамысловасці сур`ёзна крытыкуецца ў сувязі з беднасцю асартыменту, сфарміраванага без уліку спажывецкага попыту, высокай цэнавай планкі, сувымернай з цэнамі ў найбуйнейшых айчынных універмагах", - падкрэсліў кіраўнік урада.

Мінулы год быў няпростым для ўсяго рэальнага сектара эканомікі і легпрама ў тым ліку. Паводле даных прэм`ер-міністра, на складах арганізацый склаўся даволі высокі ўзровень запасаў гатовай прадукцыі. На 1 сакавіка іх кошт склаў Br3,4 трлн, што ў 3,8 раза перавышае сярэднямесячны аб`ём вытворчасці. Дэбіторская запазычанасць на 1 лютага склала Br2,9 трлн.

Разам з тым лёгкая прамысловасць мае пэўны патэнцыял, адзначыў прэм`ер. Прадаўжаецца тэхнічнае перааснашчэнне шэрага прадпрыемстваў канцэрна. За чатыры гады бягучай пяцігодкі "Беллегпрам" прыцягнуў $356 млн інвестыцый у асноўны капітал. З 2010 года знос актыўнай часткі абсталявання зніжаны на 10,4 працэнтнага пункта і на 1 студзеня 2015 года склаў 42,2 працэнта. Аб`ём экспарту ў 2014 годзе ў параўнанні з 2010-м вырас на 8,4 працэнта. Больш як 50 працэнтаў вырабленай прадукцыі пастаўляецца ў 55 краін свету. "Гэта сведчыць аб наяўнасці попыту на прадукцыю лёгкай прамысловасці айчыннай вытворчасці і яе канкурэнтаздольнасці", - падкрэсліў Андрэй Кабякоў.

24 сакавіка 2015, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.03.2015
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1217
 
Ключевые слова:
Беллегпром Инвестиции Франчайзинг Интернет-магазин
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме