https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінэканомікі Беларусі павысіла гранічныя мінімальныя цэны на экспартуемае кароткае льновалакно


Такое рашэнне прынята пастановай Мінэканомікі ад 5 сакавіка 2013 года нумар 20, паведамілі ў міністэрстве, каменціруючы дакумент.
Міністэрства эканомікі Беларусі павысіла гранічныя мінімальныя цэны на экспартуемае кароткае льновалакно нумароў 4, 6, 8.

Перагляд цэн у бок павышэння абгрунтаваны кан`юнктурай цэн знешняга і ўнутранага рынкаў, узроўню фактычных экспартных цэн, росту затрат на вытворчаць. Таксама ўлічаны адпаведныя прапановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі.

Пастанова Мінэканомікі нумар 20 уносіць змяненні і дапаўненні ў пастанову ад 5 сакавіка 2008 года нумар 52 "Аб зацвярджэнні пераліку гранічных мінімальных цэн на асобныя віды экспартуемых тавараў, якія вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь". Дакумент прыняты на аснове пастановы Савета Міністраў ад 10 ліпеня 1998 года нумар 1091 "Аб некаторых мерах па ўдасканаленню дзяржаўнага рэгулявання экспарту асобных відаў тавараў, якія вырабляюцца ў Рэспубліцы Беларусь".

12 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1484
 
Ключевые слова:
Экспорт Ценообразование Льноволокно
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме