https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь прапанавала Манголіі пашыраць супрацоўніцтва і ствараць СП


Беларусь зацікаўлена ў развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з Манголіяй па ўсіх напрамках.
Аб гэтым заявіў  намеснік прэм`ер-міністра Міхаіл Русы на сустрэчы з міністрам прамысловасці і сельскай гаспадаркі Манголіі Халтмаа Батулгам.

У мінулым годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Манголіяй склаў $112 млн. На думку Міхаіла Русага, патэнцыял дзвюх краін дае магчымасць дасягнуць намнога большага ўзроўню супрацоўніцтва. "Нашы краіны маюць магчымасці для пашырэння ўзаемадзеяння па ўсіх напрамках, у тым ліку ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы", - заявіў ён. У прыватнасці, Беларусь гатова нарошчваць продажы ў Манголію сваёй прадукцыі, у тым ліку кар`ернай і сельгастэхнікі. "Мы гатовы таксама разгледзець прапановы па імпарту мангольскіх тавараў, якія карыстаюцца высокім попытам у Беларусі", - дадаў віцэ-прэм`ер.

Яшчэ адзін напрамак для партнёрства - падрыхтоўка кадраў. Беларусь можа забяспечыць падрыхтоўку мангольскіх спецыялістаў сярэдняга і вышэйшага звяна па аграрных напрамках - у галіне меліярацыі, землеўпарадкавання, ветэрынарыі і іншых.

Міхаіл Русы прапанаваў мангольскаму боку разгледзець магчымасці пераходу на больш высокі ўзровень супрацоўніцтва - ад простага гандлю да стварэння сумесных прадпрыемстваў. "Мы мяркуем, што ад простага гандлю нам трэба пераходзіць ужо да больш цеснага ўзаемадзеяння, стварэння сумесных прадпрыемстваў, - падкрэсліў ён. - Урад Беларусі будзе падтрымліваць любыя ініцыятывы, якія датычацца рэалізацыі ўзаемавыгадных сумесных праектаў".

Віцэ-прэм`ер нагадаў аб запланаваным у гэтым годзе візіце прэм`ер-міністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча ў Манголію. Гэты візіт павінен надаць новы імпульс супрацоўніцтву паміж краінамі.

У сваю чаргу Халтмаа Батулга выказаў надзею на паспяховае развіццё партнёрства Беларусі і Манголіі па ўсіх напрамках. Асаблівая цікавасць у Манголіі да закупак беларускай сельгастэхнікі. Уклад аграпрамысловага комплексу Манголіі ў развіццё эканомікі гэтай краіны вельмі высокі. "Мы маем патрэбу ў развіцці тэхнікі і падышлі да такога ўзроўню, каб узаемадзейнічаць у гэтай галіне. У Беларусі ёсць тое, што нам трэба", - адзначыў ён.

У студзені-лютым 2013 года беларускі экспарт у Манголію склаў $36,95 млн. супраць $12,6 млн. у 2012 годзе (рост амаль у 3 разы). Імпарт адсутнічае. Асноўныя экспартныя пазіцыі - нафтапрадукты і кар`ерныя самазвалы.

11 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.04.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1832
 
Ключевые слова:
Беларусь-Монголия Совместные предприятия Экспорт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме