https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Малакаперапрацоўчыя холдынгі, якія ствараюцца ў рэгіёнах Беларусі, павінны выступаць на знешніх рынках з адзіных пазіцый


Аб гэтым 24 мая ў час рабочай паездкі ў Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці заявіў кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка.
Перспектывы стварэння і развіцця малакаперапрацоўчых холдынгаў былі абмеркаваны на прыкладзе работы магілёўскай малочнай кампаніі "Бабуліна крынка". Цяпер вытворчыя магутнасці гэтага холдынга па перапрацоўцы малака складаюць 1 млн.т у год. Яго сыравінная зона ўключае 17 з 21 раёна Магілёўскай вобласці, якія прадаюць 80 працэнтаў малака-сыравіны, што атрымліваюць у рэгіёне. Экспарт за 2012 год перавысіў $172 млн., пры гэтым экспартуецца амаль 70 працэнтаў вырабляемай прадпрыемствамі холдынга прадукцыі. Выручка на аднаго работніка холдынга склала $113 тыс.

Як далажыў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік, стварэнне такога буйнога холдынга дало магчымасць фарміраваць адзінавую цэнавую палітыку, і цяпер Магілёўская вобласць у частцы малочнай прадукцыі выступае на знешніх рынках пад адзіным брэндам "Бабуліна крынка", пастаўляючы тавар па максімальна выгадных цэнах. "Ён канкурыруе нараўне з буйнымі расійскімі або сусветнымі кампаніямі", - падкрэсліў губернатар.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў, што ў пытаннях экспарту нельга дапускаць празмернай канкурэнцыі паміж аналагічнымі холдынгамі ў іншых рэгіёнах. "Канкурыруйце, але гэта канкурэнцыя не павінна прывесці да паніжэння цаны на знешніх рынках", - сказаў беларускі лідар.

Генеральны дырэктар ААТ "Кіруючая кампанія холдынга "Бабуліна крынка" Ігар Кананчук адзначыў, што калі з 1 студзеня цана на малочную прадукцыю на ўнутраным рынку не паднімалася, то экспартныя цэны значна выраслі, і прадукцыя прадаецца толькі па перадаплаце. Ён таксама падкрэсліў станоўчы эфект для галіны ад работы ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Расіі, Казахстана. Гэты саюз вельмі дапамог, у прыватнасці, нам, малочнікам", - сказаў гендырэктар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на некалькі прынцыповых пытанняў. Адно з іх - неабходнасць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі падтрымліваць нязменную якасць і рэпутацыю вырабляемай прадукцыі. Акрамя таго, трэба пастаянна ўдзяляць увагу развіццю сыравіннай базы.

У сувязі з гэтым Прэзідэнту далажылі аб эфектыўнасці работы малочнатаварных комплексаў, пабудаваных у адпаведнасці з указам ад 13 чэрвеня 2008 года нумар 332. Размова ідзе аб 118 малочнатаварных фермах, кожная з якіх у сваім раёне павінна была стаць узорам таго, як эфектыўна весці гаспадарку ў гэтай сферы. Цяпер на іх утрымліваецца 86 тыс. кароў пры стапрацэнтным запаўненні пагалоўем. Рэнтабельнасць рэалізацыі малака з гэтых ферм даволі высокая, але разам з тым моцна адрозніваецца.Так, за мінулы год больш як 30 працэнтаў яна складае на 58 фермах, ад 10 да 30 працэнтаў - на 54 і менш як 10 працэнтаў - на 6 фермах.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі нейкія з гэтых ферм працуюць дрэнна, то гэта вялікі мінус для адказных за работу. "Мы будавалі гэтыя 118 ферм для таго, каб навучыць іншых. Яны павінны быць флагманамі, маякамі, каб былі ўзорам для астатніх", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт растлумачыў, што наступны крок у гэтым напрамку - яго даручэнне па рэканструкцыі 1,2 тыс. ферм у краіне і пераўтварэнне іх у малочнатаварныя комплексы, каб у іх у канчатковым выніку былі такія ж паказчыкі эфектыўнасці, як у 118 ферм, пабудаваных у адпаведнасці з указам. "І мы пераходзім ад раёна на ўзровень асобных гаспадарак, каб у кожнай з іх была адна такая вучэбная ферма", - сказаў беларускі лідар.

Паралельна ўзнікла пытанне забяспечанасці сучасных ферм кваліфікаванымі кадрамі. Паводле слоў чыноўнікаў, гэта таксама адна з прычын таго, што ў адрозненне ад мяснога напрамку жывёлагадоўчай галіны, якая развіваецца ўстойліва, у малочным - мае месца зніжэнне дасягнутага ўзроўню. На вырашэнне гэтай праблемы арыентаваны аграрныя навучальныя ўстановы краіны.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў малочнай жывёлагадоўлі неабходна строга захоўваць тэхналагічныя працэсы, не забываючы пры гэтым, што камп`ютар не можа ўзяць на сябе абсалютна ўсе функцыі. "Галоўнае - гэта якасныя кармы, нармальны рацыён, своечасова накарміць і падаіць", - дадаў ён.

У Клічаўскім раёне кіраўнік дзяржавы наведаў малочнатаварны комплекс "Дуброва", які належыць саўгасу "Дабраволец", дзе Прэзідэнт азнаёміўся з сучаснымі тэхналагічнымі працэсамі вытворчасці малака. Затым кіраўнік дзяржавы наведаў малочнатаварную ферму "Бацэвічы" калгаса імя Леніна. Тут асноўная ўвага была ўдзелена падыходам да рэканструкцыі такіх ферм і, у прыватнасці, з выкарыстаннем драўляных канструкцый. Як далажылі Прэзідэнту, такі праект апраўданы як з пункту гледжання якасці, так і цаны пытання.

На заканчэнне Аляксандр Лукашэнка звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць дабівацца высокай вытворчай культуры як у земляробстве, так і ў жывёлагадоўлі, што ў сваю чаргу звязана непасрэдна з якасцю, аб`ёмамі і канкурэнтаздольнасцю вырабляемай прадукцыі.

24 мая 2013, Клічаўскі раён
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА
 
Дата публикации:24.05.2013
Тематика:Товары из Беларуси, Экономика
Просмотров:1620
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Молоко Экспорт Животноводство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме